Грыгорый I (Папа Рымскі)
Грыгорый I Вялікі, ці Грыгорый Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, Папа Рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар Каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі харал[6].
Грыгорый I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gregorius PP. I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пелагій II | ||||||
Пераемнік | Sabinian[d] | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, ксёндз, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
каля 540[1] ці 540[2] |
||||||
Смерць |
12 сакавіка 604[4][2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Аніцыі[d] | ||||||
Бацька | Gordianus[d][5] | ||||||
Маці | Святая Сільвія[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сям’і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці Папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй Каталіцкай Царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі Рымскіх Папаў на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуў пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «Пастырскае правіла », якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынство ў хрысціянскай Царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысціянскай Царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Грыгорыя Вялікага «учителем вселенским».[7]
У 594 пагадзіўся выплачваць лангабардам штогадовую даніну.
Крыніцы
правіць- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 5 лютага 2015.
- ↑ а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118541838 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 5 лютага 2015.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Грыгарыянскі харал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 475.
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 156.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 156. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыгорый I (Папа Рымскі)