Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка
Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка (нар. 20 лістапада 1930, вёска Вусаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьВыхоўваўся ў дзіцячым доме. З 1946 па 1948 г. вучыўся ў рамесным вучылішчы № 10 горада Магілёва, потым з 1948 па 1951 г. працаваў слесарам. Вучыўся завочна ў Мінску на рэспубліканскіх курсах кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці раённых дамоў культуры. З 1957 г. па 1988 г. працаваў настаўнікам музыкі ў Паплаўскай сярэдняй школе. У 1980 г. завочна закончыў Народны ўніверсітэт мастацтваў у Маскве.
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў з 1961 г. У 1964 г. у выдавецтве «Беларусь» выйшаў першы зборнік апавяданняў «Лясныя тынкоўшчыкі». Галоўная тэма творчасці пісьменніка — чалавек і прырода. Яго творы прысвечаны дзецям, напісаны лаканічна, паэтычна і займальна.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч / Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. т. 6. — Мн., 1995. — С. 604.
- Ігнаце́нка Рыгор Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).