Рыгор Канстанцінавіч Пукст
беларускі кампазітар
Рыгор Канстанцінавіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
Рыгор Канстанцінавіч Пукст | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1960 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Яўген Рыгоравіч Пукст[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю, з 1929 года выкладаў у Омскім музтэхнікуме, у 1932 годзе пераехаў у БССР. Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, пасля — у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (Мінск).
Аўтар опер «Машэка», «Марынка», «Свіцязянка», 6 сімфоній, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай «Перапёлачкі». Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спектакляў.
Сям’яПравіць
Сын Яўген стаў піяністам, унук Сяргей — кампазітарам, музыкантам і музычным журналістам.
ЛітаратураПравіць
- Пукст Рыгор Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 112. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.