Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Рыго́р Андрэ́евіч Кастусё́ў (нар. 17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ (2017—2023). Удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Рыгор Андрэевіч Кастусёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Дзеці | Галіна Антончык[d][2], Кацярына Кастусёва[d][2] і Андрэй Кастусёў[d][2] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года быў абвінавачаны ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення рэжыму Лукашэнкі ад улады, затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення, выпушчаны 3 ліпеня 2024 года .
Біяграфія
правіцьРаннія гады
правіцьНарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Па заканчэнні Цяхцінскай сярэдняй школы, у 1974 годзе стаў рабочым саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна.
З 1975 па 1977 год на тэрміновай службе ў Савецкай Арміі. У 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1982 годзе з спецыяльнасцю інжынер-механік. Вярнуўся ў саўгас «Друць», дзе працаваў загадчыкам майстэрні, з 1983 па 1988 год займае пасаду галоўнага інжынера. У 1988 годзе абраны дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, дзе займае пасаду галоўнага механіка МПМК-283.
Палітычная дзейнасць
правіцьЗ 1990-х гадоў сябра Беларускага Народнага Фронта (БНФ). У 1987, 1991 і 1995 гадах абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 1993 годзе абраны старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ. З 1996 года сябра Сойма БНФ. З 1995 па 2001 год працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
З 2002 па 2004 год працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве. У час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. З 2008 года быў супрацоўнікам ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург)[3], пазней намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».
З 2002 па 2009 год старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. У 2004, 2008 гадах быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе.
З 2009 года намеснік старшыні Партыі БНФ. На выбарах 2010 года быў кандыдатам у прэзідэнты, паводле афіцыйных вынікаў ЦВК Беларусі набраў 1,97 % галасоў. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ўвайшоў у ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч, якую падтрымала Партыя БНФ[4].
30 верасня 2017 года абраны старшынёй Партыі БНФ.
Палітычны крызіс 2020 года. Крымінальная справа
правіцьУ час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Партыя БНФ не падтрымала ніводнага з кандыдатаў, удзельнічаў у міжпартыйнай кампаніі па назіранні на ўчастках «Права выбару — 2020»[5]. 12 красавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі ў сваім доме ў Шклове, змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Мінска. Кастусёва разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам абвінавацілі ў спробе перавароту ў Беларусі.
5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Рыгор Кастусёў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[6]. 29 сакавіка 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Кастусёва палітычным зняволеным[7]. Яшчэ ў час знаходжання ў СІЗА Рыгору Кастусёву дыягнаставалі анкалагічнае захворванне[8].
У снежні 2022 года Кастусёў быў этапаваны ў Папраўчую калонію № 22. У ліпені 2023 года Кастусёва пазбавілі спатканняў. У кастрычніку стала вядома, што адміністрацыя калоніі не паведамляе Кастусёву аб выніках яго медыцынскіх абследаванняў, таксама яго змяшчалі ў штрафны ізалятар. У лістападзе 2023 года стала вядома, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на 6 месяцаў. У студзені 2024 года ў судзе Івацэвіцкага раёна адбыўся суд аб змене рэжыму ўтрымання, паводле рашэння суддзі Сяргея Кухацкавольца палітвязень Кастусёў быў пераведзены на турэмны рэжым, этапаваны ў Турму № 1 Гродна[9].
У пачатку красавіка 2024 года Рыгору Кастусёву была зроблена аперацыя, быў выведзены катэтар з мачавога пузыра, адразу ж пасля аперацыі вязня змясцілі ў камеру. У ліпені стала вядома, што ад Кастусёва паўтара месяца не прыходзяць пісьмы да сваякоў[10].
3 ліпеня 2024 года Рыгор Кастусёў выйшаў на волю па амністыі рэжымам Лукашэнкі[11][12].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[13].
Сям’я
правіцьЖанаты, мае траіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20100710000052/http://www.svaboda.org/discussion/1/152578.html
- ↑ а б в https://svaboda.org/a/31339352.html
- ↑ Рыгор Кастусёў. Форум (бел. (тар.))(недаступная спасылка). Беларуская служба Радыё «Свабода» (1 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 28-7-2021.
- ↑ Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь .(недаступная спасылка)
- ↑ Рыгор Кастусёў: «Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт» . Новы Час (2 жніўня 2021).
- ↑ Справа аб дзяржперавароце: Зянковіча прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Фядуту і Кастусёва — да 10 . Звязда (5 верасня 2022). Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (21 снежня 2021).
- ↑ Хворы на рак палітвязень Кастусёў чацьверты раз сустракае дзень нараджэньня за кратамі. На волю трапіў яго пранізьлівы верш-запавет (бел. (тар.)). Радыё Свабода (17 красавіка 2024). Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Рыгор Кастусёў — Палітычныя вязні ў Беларусі . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ "Звычайна лісты даходзілі рэгулярна". Ад Рыгора Кастусёва няма лістоў паўтара месяца . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (1 ліпеня 2024). Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва . Наша Ніва (3 ліпеня 2024).
- ↑ Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў - Віцебская вясна . vitebskspring.org. Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (23 сакавіка 2019).
Спасылкі
правіцьРыгор Андрэевіч Кастусёў у Вікіцытатніку | |
Рыгор Андрэевіч Кастусёў на Вікісховішчы |