Рыгор Ціханавіч Лынькоў

(Пасля перасылкі з Рыгор Лынькоў)

Рыгор Ціханавіч Лынькоў (Рыгор Суніца[1]) Рыгор Ціханавіч Лынькоў (1909, каля в. Старое Сяло, Рагачоўскі раён — 1941) — беларускі савецкі паэт, перакладчык[1].

Рыгор Ціханавіч Лынькоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Дэбют 1925
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1909 годзе на чыгуначнай будцы каля вёскі Старое Сяло Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. З 1922 да 1925 года жыў у брата (М. Лынькова) у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна, вучыўся ў сямігодцы, пасля ў сярэдняй школе ў Бабруйску. Служыў у Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў з 1929 у рэдакцыі газеты «Камуніст» (Бабруйск)[1], у 1936—1941 гадах — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Мінску[1]. Прапаў без вестак у 1941 годзе на фронце[1].

Сям’яПравіць

Быў у шлюбе з яўрэйкай Геняй Рыгораўнай Лерман, якая была малодшай з сямі дочак у сям’і Рыгора і Рахілі Беркаўны Лерманаў. Адна са старэйшых сясцёр Вольга выйшла замуж за пісьменніка Васіля Вітку. Восенню 1941 года нацысты расстралялі Геню, 22-гадовую настаўніцу, разам з зусім маленькай дачушкай Аленкай каля Старых Дарог. Разам з імі загінулі братава жонка Ханна Абрамаўна і іхні сын Марык[2].

ТворчасцьПравіць

Друкаваўся з 1925. Славіў подзвігі герояў Грамадзянскай вайны, патрыятычныя імкненні моладзі. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы рускіх паэтаў: вершы і паэму «Добра!» (саўм. з В. Вітка) У. Маякоўскага, п'есу «Казка» М. Святлова(руск.) бел. і іншыя[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Лыньков Григорий Тихонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 384. — 737 с..
  2. Аповяд Таццяны Буднік

СпасылкіПравіць