Рыгор Мікітавіч Васюра

Рыгор Мікітавіч Васюра (укр.: Григорій Микитович Васюра; 9 лютага 1915 г.[1], Чыгірын — 2 кастрычніка 1987, Мінск) — старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, які перайшоў на бок нацыстаў, начальнік штаба 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Паводле прысуду ваеннага трыбунала Беларускай ваеннай акругі пакараны смерцю ў Пішчалаўскам замку 2 кастрычніка 1987 года за арганізацыю забойства жыхароў вёскі Хатынь і іншыя ваенныя злачынствы.

Рыгор Мікітавіч Васюра
укр.: Григорій Микитович Васюра
Дата нараджэння 9 лютага 1915(1915-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1987(1987-10-02) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Шуцманшафт
Званне старшы лейтэнант і Унтэрштурмфюрар
Камандаваў 118-ы ахоўны паліцэйскі батальён
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
медаль «Ветэран працы»
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі

правіць