Рыгор Мікітавіч Мядзведскі

Рыгор Мікітавіч Мядзве́дскі[1] — беларускі іканапісец 18 стагоддзя, майстар насценнай размалёўкі.

Рыгор Мікітавіч Мядзведскі
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, іканапісец

З сялян вёскі Папова Гара Магілёўскай губерні (цяпер гарадскі пасёлак Красная Гара Краснагорскага раёна Бранскай вобласці Расіі). Размалёўваў цэрквы, пісаў абразы («Спас Уседзяржыцель» і інш.) для іканастаса царквы ў вёсцы Папова Гара, у 1783 годзе стварыў іканастас Ільінскай царквы ў вёсцы Журавічы (цяперашні Рагачоўскі раён), які быў знішчаны ў 1841 годзе.

ЗноскіПравіць

  1. Сустракаецца таксама напісанне прозвішча Мядзведзкі. Гл. даведку на сайце Зводнага каталога бібліятэк Беларусі.

ЛітаратураПравіць