Рыгор Савіч Скаварада
Рыго́р Са́віч Скаварада́ (укр.: Григорій Савич Сковорода, руск.: Григорий Савич Сковорода; 22 лістапада (3 снежня) 1722, Чарнухі, Любенскі полк — 29 красавіка (9 лістапада) 1794, Іванаўка, Харкаўская губерня) — украінскі асветнік-гуманіст, філосаф і паэт.
Рыгор Савіч Скаварада | |
---|---|
укр.: Григорій Савич Сковорода | |
Дата нараджэння | 22 лістапада (3 снежня) 1722 ці 3 снежня 1722[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1794[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, кампазітар, паэт, перакладчык |
Навуковая сфера | паэзія, літаратура[3], філасофія[3], lyricism[d][3] і байка[3] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Скаварада прыходзіцца стрыечным прадзедам рускаму філосафу Уладзіміру Салаўёву.
Жыццё і дзейнасць
правіцьНарадзіўся 22 лістапада (3 снежня) 1722 года ў ваколіцах Палтавы ў сяле Чарнухі Лубенскага палка, які ўваходзіў у рысу Кіеўскай губерні. Адукацыю атрымаў у Кіеўскай акадэміі. З-за праследаванняў свецкіх і духоўных улад з 1769 года Рыгор Скаварада па большай частцы вёў жыццё вандроўнага філосафа-багаслова, блукаючы па Маларосіі, Прыазоўі, па Слабадской, Варонежскай, Арлоўскай і Курскай губернях. Вядомы сваімі асветніцка-этычнымі ідэямі, заснаванымі на ўслаўленні працоўнага народа, крытыцы сацыяльнай няроўнасці. Лічыў, што шчасце чалавека заключаецца ў працы, якая адпавядае яго прыродным схільнасцям. У педагагічных поглядах знайшлі адлюстраванне гуманізм, дэмакратызм, любоў да радзімы і народа. Перакладаў творы Гарацыя, Вергілія, Авідзія, Плутарха, Цыцэрона, новалацінскіх паэтаў. У паэтычных зборніках «Сад божых песень», «Байкі харкаўскія» (30 баек) асуджаў тагачасную сацыяльную сістэму, апяваў свабоду, прыгажосць роднай прыроды, сцвярджаў высокія маральныя пачаткі ў чалавеку. Лічыў, што чалавек і свет — гэта дзве бездані: «Ён у табе, а ты ў ім». Распрацоўваючы тэмы гуманістычнай псіхалогіі, аддаваў перавагу чалавечаму інтэлекту, яго магчымасцям удасканальваць індывідуальнае і грамадскае жыццё («Наркіс. Разглагол пра тое: пазнай сябе», да 1767; «Сімфонія, названая кніга Асхань, пра пазнанне самога сябе», 1767; «Размова пяці пра ісціннае шчасце ў жыцці», 1773—1774 і інш.).
Зноскі
- ↑ Grygorij Skovoroda // http://www.enciklopedija.hr/Natuknica.aspx?ID=56490
- ↑ Hryhori Sawwytsch Skoworoda // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыгор Савіч Скаварада
- Григорій Сковорода. Кантата «Сад Божественних Пісень» (укр.)
- Рыгор Скаварада. Сачыненні (руск.) (укр.)
- Старонка Рыгора Скаварады на Міжнародным культурным партале Эксперымент. Біяграфія, артыкулы, творы Архівавана 1 ліпеня 2014. (руск.) (укр.)