Рыгор Станькавіч Осцік

(пам. 1519) маршалак дворны літоўскі, ваявода троцкі
(Пасля перасылкі з Рыгор Станіслававіч Осцік)

Рыгор Станькавіч Осцік (Осцікавіч, Остык) (не пазней за 1478[3] — студзень 1519[4]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[3], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509–1519), ваявода троцкі (1510—1519).

Рыгор Станькавіч Осцік
Трубы
Трубы
ваявода троцкі
20 чэрвеня 1510 — 1518
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
1-ы маршалак надворны літоўскі
ліпень 1494 — 1500
Пераемнік Міхаіл Глінскі
3-і маршалак надворны літоўскі
1509 — 1518
Папярэднік Міхаіл Глінскі
Пераемнік Юрый Іванавіч Ільініч
Нараджэнне не пазней за 1478
Смерць студзень 1519 ці 1518[1]
Род Осцікі
Бацька Станіслаў Осцікавіч[d]
Жонка Аляксандра са Свірскіх[d] і Альжбета з Глябовічаў[d][2]
Дзеці Станіслаў Рыгоравіч Осцік, Юрый Рыгоравіч Осцік і Рыгор Рыгоравіч Осцік

З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.

Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону кн. К. Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вял.кн. маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[4].

Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[4].

Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой кн. Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Henrikas Valeika. Grigalius Astikas // Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. II (Arktis-Beketas). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2002, 96 psl.
  • Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч.. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.