Рыгор Сямёнавіч Друцкі
з князёў друцкі, продак Друцкіх-Любецкіх
Рыгор Сямёнавіч з князёў Друцкіх (да 1408 — ?) — арыстакрат.
Рыгор Сямёнавіч Друцкі | |
---|---|
Род | Друцкія |
Бацька | Сямён Дзмітрыевіч |
Дзеці | Васіль Рыгоравіч Друцкі[d] і Багдан Васілевіч Друцкі[d] |
БіяграфіяПравіць
Сын друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Згаданы разам з бацькам у 1422 годзе.
Сям’яПравіць
Меў сына Васіля, жанатага з дачкой валынскага баярына Алізара Шылавіча з роду Кірдзеяў. Сястра Алізара Федка, удава пана Юршы, у 1488 годзе з дазволу вялікага князя завяшчала маёнтак Любча на Валыні сынам Васіля — Багдану і Раману, ад апошняга пайшоў род Друцкіх-Любецкіх.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.