Рыгор Сямёнавіч Левін

урач, вучоны

Рыгор Сямёнавіч Левін (1899, Магілёўская губерня — 17 чэрвеня 1973) — беларускі ўрач-хірург, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940). Заслужаны ўрач БССР (1941)[1].

Рыгор Сямёнавіч Левін
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1973(1973-06-17)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, галоўны ўрач, навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1940)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут (1926). Загадчык сельскай участковай бальніцы (1926—1928), галоўны ўрач раённай бальніцы Бабруйскай акругі (1928)[1].

Асістэнт Мінскага медыцынскага інстытута (1932—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык хірургічным аддзелам Беларускага НДІ туберкулёзу, вучоны сакратар інстытута (з 1960)[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Григорий Семенович Левин (1899—1973): Некролог // Здравоохранение Белоруссии. — 1973. — № 12. — С. 76.

Спасылкі

правіць