Грыгорый Турскі

(Пасля перасылкі з Рыгор Турскі)

Грыго́рый Ту́рскі (лац.: Gregorius Turonensis, фр.: Grégoire de Tours, сапр. Георгій Фларэнцый (лац.: Georgius Florentius); 30.11.538 ці 539, г. Клермон-Феран, Францыя — 594 ці 595) — французскі храніст. Празваны бацькам французскай гісторыі. Епіскап Тура з 573 года, уплывовая духоўная асоба дзяржавы Меравінгаў.

Грыгорый Турскі
фр.: Grégoire de Tours

епіскап (Тур)
з 573
Папярэднік Euphronius[d]
Дзейнасць агіёграф, пісьменнік, гісторык, каталіцкі святар
Нараджэнне 30 лістапада 538
Смерць лістапад 594
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар «Гісторыі франкаў» (Historia Francorum; на лацінскай мове, у 10 кнігах), галоўнай крыніцы палітычнай гісторыі Франкскай дзяржавы V—VI стагоддзяў, а таксама некалькіх дагматычных і агіяграфічных твораў.

Біяграфія правіць

Георгій Фларэнцый паходзіў з знатнай гала-рымскай сям’і з сенатарскай арыстакратыі Аверні. Многія прадстаўнікі яго сям’і былі епіскапамі ў Туры і шэрагу іншых епархій. Быў клапатліва выгадаваны Галам (фр.), епіскапам клермонскім.

Па жаданні меравінгскага манарха Грыгорый атрымаў у 573 годзе сан епіскапа турскага. Цырымонію інтранізацыі, якая адбылася 24 жніўня ў Мецы, правёў у прысутнасці караля Аўстразіі Сігіберта I і яго жонкі Брунгільды епіскап рэймскі Эгідзій. Нягледзячы на варожа настроенае да яго насельніцтва горада, узвядзенне Грыгорыя ў сан адбылося па-за сценамі Тура, што супярэчыла хрысціянскім прынцыпам прызначэння епіскапа.

Ён карыстаўся вялікай пашанай у франкскіх каралёў Зігберта, Гунтрама і Хільдэберта II і энергічна абараняў інтарэсы свайго епіскапства супраць Хільперыка I і Фрэдэгонды. Грыгорый памёр у 594 годзе, ушанаваны народам як цудатворац і святы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць