Рыгор Усцінавіч Дольнікаў

Рыго́р Усці́навіч До́льнікаў (8 мая 1923, вёска Сахараўка, Горацкі раён — 23 сакавіка 1996) — Герой Савецкага Саюза (1978), генерал-палкоўнік авіяцыі (1981), кандыдат гістарычных навук. Заслужаны ваенны лётчык СССР (1965), Ганаровы грамадзянін г. Горкі (1994).

Рыгор Усцінавіч Дольнікаў
Дата нараджэння 8 мая 1923(1923-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1996(1996-03-23) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Званне
Генерал-палкоўнік ВПС СССР
Генерал-палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Біяграфія правіць

З сялян. Скончыў Панкратаўскую васьмігодку. У 1936—1940 гг. вучыўся ў фабрычна-завадскім вучылішчы, працаваў на вагонарамонтным заводзе ў Мінску. Скончыў Мінскі аэраклуб, Батайскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1943), Ваенна-паветраную Акадэмію (1955), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай Акадэміі Генштаба (1968). У Чырвонай Арміі з 1940 г. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1943 г. на Паўднёвым, 4, 2 і 1-м Украінскім франтах. У адным з паветраным баі тараніў варожы самалёт і быў вымушаны скочыць з парашутам, трапіў у палон, прайшоў праз некалькі канцлагераў, двойчы арганізоўваў уцёкі. Аднак удалося збегчы да партызан толькі ў трэці раз — 2 снежня 1943 г. У верасні 1943 г. — красавіку 1944 г. ваяваў у партызанскім атрадзе «За Савецкую Радзіму» Адэскай вобласці. У красавіку 1944 г. вярнуўся ў свой полк. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 160 вылетаў, правёў 42 баі, збіў 15 самалётаў. Пасля вайны на камандных пасадах. З 1981 г. намеснік галоўнакамандуючага ВПС па ВНУ, начальнік ВНУ ВПС. Прысвоена званне «Заслужаны ваенны лётчык СССР» (1965).

Аўтар кнігі ўспамінаў «Ляціць стальная эскадрылля» (Воениздат, 1983). Паслужыў прататыпам героя апавядання М.Шолахава «Судьба человека».

За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нацысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, поспехі ў баявой падрыхтоўцы войск прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (21.01.1978). Узнагароджаны ардэнамі Леніна (двойчы), Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай зоркі, «За службу Радзіме ва УС СССР» 3-й ступені, медалямі і замежнымі ўзнагародамі. 31 мая 1994 г. генерал-палкоўніку авіяцыі прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Горкі».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дольнікаў Рыгор Усцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 1998. — Т.6. — С.179.
  • Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. — Мінск, 2010. — С. 378.
  • Бацюкоў, А. «Судьба человека»: прататып героя Шолахава і яго незвычайны шлях // Наша гісторыя, № 4, 2018, с.42-45. ISBN 2617—2305
  • Лившиц, В. М. Прототип главного героя М.Шолохова «Судьба Человека»? // в кн. Гордость и слава Горецкой земли. Земляки Герои Советского Союза, генералы Вооруженных сил и Министерства внутренних дел СССР. Горки: 2014. С. 30—53.