Рыгор Філатавіч Фамічоў

Рыго́р Філа́тавіч Фамічо́ў (10 студзеня 1925, в. Рунцава Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці, РСФСР — 24 студзеня 1978, г. Гродна, Беларуская ССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама (19721978).

Рыгор Філатавіч Фамічоў
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
лістапад 1972 — 24 студзеня 1978
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Мікалай Малочка
Пераемнік Сяргей Кабяк
Сцяг Другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КПБ
студзень 1968 — кастрычнік 1972
Папярэднік Іван Мікуловіч
Пераемнік Сяргей Кабяк
Нараджэнне 10 студзеня 1925(1925-01-10)
в. Рунцава Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці
Смерць 24 студзеня 1978(1978-01-24) (53 гады)
Партыя УКП(б) (з 1945)
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1958)
Род войскаў Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Падчас Айчыннай вайны з ліпеня 1942 года быў у партызанах: радавы, камандзір аддзялення партызанскага атрада імя М. Ф. Гастэлы, 121-й брыгады імя А. Ф. Браціна Мінскай вобласці, затым — у брыгадзе імя У. І. Чапаева Баранавіцкай вобласці, намеснік камандзіра партызанскай брыгады па камсамоле, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ. З сакавіка 1943 — інструктар, з красавіка 1943 — член Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, з сакавіка 1944 года — сакратар Навагрудскага падпольнага райкама ЛКСМБ.

З 1944 года — на камсамольскай рабоце ў Гродзенскай і Баранавіцкай абласцях.

У 19581960 гадах — першы сакратар Поразаўскага райкама, у 19611968 гадах — Лідскага гаркама КПБ. У 19681972 гадах — загадчык аддзела, другі сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1972 года і да самай сваёй смерці быў на пасадзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Ушанаванне памяці

правіць

У горадзе Гродна адна з вуліц носіць імя Рыгора Фамічова. Таксама ў яго гонар названа адна з вуліц Ліды.

Спасылкі

правіць