Рыгор Ціханавіч Лынькоў

беларускі паэт, перакладчык

Рыгор Ціханавіч Лынькоў (1909, каля в. Старое Сяло, Рагачоўскі павет — 1941. Псеўданімы: Рыгор Суніца, Р. Суніца, Р. Смелы; Крыптанімы: Р. Л-ў, Р. Л-оў, Р. Л-коў, Р. Л.) — беларускі савецкі паэт, перакладчык. Брат беларускага пісьменніка Міхася Лынькова.

Рыгор Ціханавіч Лынькоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, маленства правёў у чыгуначнай будцы на Рагачоўшчыне. У 1923 годзе цалкам асірацеў. У 1923-1925 гадах жыў у брата -- Міхаіла Лынькова, у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. Вучыўся ў Свержанскай сямігодцы, пасля пераезду брата ў Бабруйск, скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Бабруйску. У 1928 годзе працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў адной з вёсак Рагачоўскага раёна.

Служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, з 1929 года працаваў у рэдакцыі Бабруйскай газеты «Камуніст». У 1936—1941 гадах — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Мінску. Знік без вестак у 1941 годзе на фронце.

Сям’я

правіць

Быў у шлюбе з яўрэйкай Геняй Рыгораўнай Лерман, малодшай з сямі дочак у сям’і Рыгора і Рахілі Беркаўны Лерманаў. Адна са старэйшых сясцёр Вольга выйшла замуж за пісьменніка Васіля Вітку. Восенню 1941 года нацысты расстралялі Геню, 22-гадовую настаўніцу, разам з зусім маленькай дачкой Аленкай каля Старых Дарог. Разам з імі загінулі братава жонка Хана Абрамаўна і сын Марык[1].

Творчасць

правіць

Друкаваўся з 1926 года. Пісаў пра подзвігі герояў Грамадзянскай вайны, патрыятычныя імкненні моладзі.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы рускіх паэтаў: вершы і паэму «Добра!» (разам з Васілём Віткам) Уладзіміра Маякоўскага, п’есу «Казка» Міхаіла Святлова і іншыя.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Рыгор Ціханавіч Лынькоў