Рыгор Якаўлевіч Кароль
Рыгор Якаўлевіч Кароль (20 лістапада 1922, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 7 мая 1985, Гомель) — камандзір разліку гарматы; камандзір агнявога ўзвода 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка 52-й гвардзейскай стралковай дывізіі, гвардыі старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Рыгор Якаўлевіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1922 |
Месца нараджэння | в. Турок, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 7 мая 1985 (62 гады) |
Месца смерці | Гомель |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1940—1945, 1952—1974 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Турок Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 10 класаў. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1940 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Змагаўся з нямецка-варожымі акупантамі на Заходнім, Калінінскім, Сталінградскім, 2-м, 3-м Прыбалтыйскіх і 1-м Беларускім франтах. Актыўны удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Прыбалтыцы, Польшчы, Германіі. Член ВКП/КПСС з 1943 года.
Камандзір разліку гарматы 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Рыгор Кароль 19 студзеня 1944 года ў раёне вёскі Батава, размешчанай у дваццаці трох кіламетрах на захад ад горада Навасакольнікі Пскоўскай вобласці, прамой наводкай з гарматы разбіў два кулямёты і процітанкавую гармату непрыяцеля, чым забяспечыў паспяховае рашэнне баявой задачы.
Загадам па 52-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 050 ад 28 студзеня 1944 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Кароль Рыгор Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Камандзір гарматы 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Рыгор Кароль у баях з 17 па 23 ліпеня 1944 года ў раёне населенага пункта Авечкіна Пскоўскай вобласці гарматным агнём падавіў чатыры кулямёты, дзесяць гармат, знішчыў да ўзвода пяхоты, што дало магчымасць прарваць абарону праціўніка.
Загадам па 1-й ударнай арміі № 0277 ад 29 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі старэйшы сяржант Кароль Рыгор Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Камандзір агнявога ўзвода 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Рыгор Кароль у баях за сталіцу Германіі Берлін у перыяд з 22 красавіка па 2 мая 1945 года, камандуючы байцамі, даручанага яму агнявога ўзвода, разбіў бронетранспарцёр, гармату, падавіў дзве мінамётныя батарэі, адзінаццаць кулямётаў, рассеяў і часткова знішчыў больш ўзвода пяхоты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшы сяржант Кароль Рыгор Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
У 1946 годзе гвардыі старшына Кароль Р. Я. дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную Гомельскую вобласць. Быў начальнікам лесаўчастку.
У 1952 Р. Я. Кароль прызваны ў Савецкую Армію, скончыў афіцэрскія курсы. З 1974 года гвардыі маёр Кароль Г. Я. — у запасе. Жыў у горадзе Гомель. Памёр 7 мая 1985 года.
Узнагароды
правіць- ордэн Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені[1];
- ордэн Чырвонай Зоркі[1];
- ордэн Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені[1];
- медалі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Рыгор Якаўлевіч Кароль на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
- Доготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Спасылкі
правіцьГригорий Яковлевич Король на сайце «Героі краіны»