Рыгор Якаўлевіч Кісялёў
Рыго́р Я́каўлевіч Кісялё́ў (18 мая 1913 г., в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці — 10 красавіка 1970) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1951), заслужаны дзеяч культуры БССР (1963).
Рыгор Якаўлевіч Кісялёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мінкевіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мінковіч | ||||||
Нараджэнне |
18 (31) мая 1913 |
||||||
Смерць | 10 красавіка 1970 (56 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС (з 1941) | ||||||
Адукацыя |
Гомельскі педагагічны інстытут (1947) Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1951) |
||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1947, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951 годзе.
З 1932 года на педагагічнай працы ў Буда-Кашалёўскім і Касцюковіцкім раёнах. У 1939—42 гадах у Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1942 загадчык аддзелам і сакратар Петухоўскага райкама партыі Курганскай вобласці.
З 1945 сакратар райкама, намеснік загадчыка аддзела кадраў Гомельскага абкама КП(б)Б.
З 1947 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў, загадчык аддзела навукі і ВНУ.
З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, з 1968 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970).
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.
Памяць Правіць
Яго імем названы вуліца ў Гомелі і сярэдняя школа ў роднай вёсцы; у школе створаны прысвечаны яму музей.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Біяграфія Архівавана 28 сакавіка 2016. (руск.)