Рыгор Яфімавіч Бераснёў

Рыгор Яфімавіч Бераснёў (нар. 10 (23) лютага 1916, с. Касіха, Алтайскі край — 26 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Рыгор Яфімавіч Бераснёў
Береснев Григорий Ефимович1.jpg
Дата нараджэння 23 лютага 1916(1916-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

БіяграфіяПравіць

26 чэрвеня 1944 года радавы 7-й стралковай роты 975-га стралковага палка 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі 6-й арміі першага Прыбалтыйскага фронту Р. Я. Бераснёў з групай байцоў пераправіўся на левы бераг Заходняй Дзвіны ў раёне пасёлка Ула і ў рукапашнай схватцы выбіў ворага з траншэі. Цяжка паранены працягваў прыкрываць агнём пераправу часцей. Загінуў у гэтым баі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Пахаваны ў Брацкай магіле аграгарадка Ула[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.