Ёханес Роберт Рыдберг

(Пасля перасылкі з Рыдберг, Ёханес Роберт)

Ёханес Роберт Рыдберг (шведск.: Johannes Robert Rydberg; 8 лістапада 1854, Хальмстад — 28 снежня 1919, Лунд) — шведскі фізік. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1919).

Ёханес Роберт Рыдберг
Дата нараджэння 8 лістапада 1854(1854-11-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1919(1919-12-28)[3][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, матэматык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1879 годзе скончыў Лундскі ўніверсітэт. Дацэнт, а з 1901 года і прафесар гэтага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад правіць

Рыдберг займаўся вывучэннем перыядычнай сістэмы элементаў і атамных спектраў. Рыдберг паказаў, што размяшчэнне ліній у атамных эмісійных спектрах можна апісаць формуламі, аналагічнымі формуле Бальмера для спектра вадароду. Пастаянная, якая выкарыстоўваецца ў гэтых формулах, названа яго імем.

Ушанаванне памяці правіць

У гонар Ёханеса Рыдберга быў названы адзін з кратараў на Месяцы, рыдбергаўскія атамы[ru], а таксама рыдберг — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая выкарыстоўваецца ў атамнай фізіцы і роўная энергіі іанізацыі атама вадароду.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Johannes (Janne) R Rydberg — 1917.
  3. а б Ридберг Йоханнес Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.svenskagravar.se/index.php/visa_gravsatt/?ID=300014454
  5. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.