Рыжкавічы

былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ры́жкавічы[1] (трансліт.: Ryžkavičy, руск.: Рыжковичи) — былая вёска ў Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З’яўляліся адміністрацыйным цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавета.

Вёска
Рыжкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
СААТА
7258828121
Рыжкавічы на карце Беларусі ±
Рыжкавічы (Беларусь)
Рыжкавічы
Рыжкавічы (Магілёўская вобласць)
Рыжкавічы

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Шклоў, за 28 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў[2].

ГісторыяПравіць

Вёска Рыжкавічы вядомая з XVI стагоддзя. Магнаты з роду Хадкевічаў пабудавалі тут кляштар дамініканцаў, таксама існавала ўніяцкая царква Пятра і Паўла.

У часы Другой сусветнай вайны ў Рыжкавічах існавала яўрэйскае гета, якое нацысты знішчылі пры канцы 1941 года. Памятнага знака пра знішчаных яўрэяў у вёсцы і Шклове няма. У сярэдзіне XX стагоддзя была знішчана мясцовая царква.

14 снежня 2007 года, разам з вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад горада Шклова[3].

НасельніцтваПравіць

  • 1999 год — 587 чалавек.
  • 2001 год — 607 жыхароў, 262 двары[2].
  • 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек.


Цікавыя фактыПравіць

Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў у 1980-я намеснікам старшыні калгаса імя Леніна і партаргам Аляксандр Лукашэнка. У сярэдзіне дзевяностых калгас заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Дагэтуль тут жыве яго жонка Галіна.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 БелЭн, 2001
  3. «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць