Рыжскі ўніверсітэт Страдыня

Рыжскі ўніверсітэт Страдыня ці Рыжскі ўніверсітэт імя П. Страдыньша (лат.: Rīgas Stradiņa universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Рызе.

Рыжскі ўніверсітэт Страдыня
лат.: Rīgas Stradiņa universitāte
Арыгінальная назва лат.: Rīgas Stradiņa universitāte
Міжнародная назва англ.: Riga Stradina University
Заснаваны 1950
Рэарганізаваны 1998
Тып профільны ўніверсітэт
Студэнты 9 000
Размяшчэнне Рыга
Сайт rsu.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Быў заснаваны як Рыжскі медыцынскі інстытут у 1950 годзе на аснове медыцынскага факультэта Латвійскага ўніверсітэта. Заснавальнікамі яго сталі выбітны хірург Паулс Страдыньш, першы кіраўнік вучэльні Эрнэстс Буртніекс і профільны міністр Латвійскай ССР Адольфс Краўс.

Першапачаткова ў вучэльні было толькі 2 факультэта - лячэбны і стаматалагічны. У 1951 годзе быў адкрыты таксама фармацэўтычны факультэт. На факультэтах дзейнічала 45 кафедраў.

У цяперашні час у структуры універсітэта 9 факультэтаў, аспірантура і дактарантура, аддзяленне навучання замежных студэнтаў, філіял у Ліепаі і медыцынскі каледж Чырвонага Крыжа.

Спасылкі правіць