Рызалі́т (італ.: risalita — «выступ») — частка будынка, якая выступае за асноўную рысу фасада і ідзе па ўсёй вышыні будынка. Гэтыя архітэктурныя элементы звычайна сіметрычныя па адносінах да цэнтральнай восі будынка. Адрозніваюць таксама сярэднія, бакавыя і вуглавыя рызаліты.

Памеры выступу рызаліту большыя за таўшчыню сцяны будынка, але меншыя, чым яго шырыня.

Рызаліты ўносяць разнастайнасць у прасторавую арганізацыю фасада, таму яны выкарыстоўваліся пры будаўніцтве палацаў яшчэ з часоў Рэнесансу. Набылі папулярнасць у архітэктараў эпохі барока і класіцызму, а таксама ў часы захаплення гістарычнымі стылямі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Літаратура

правіць
  • Советский энциклопедический словарь, Москва, 1986, «Советская энциклопедия»

Спасылкі

правіць