Рыкі Уолдэн (англ. : Ricky Walden ; нар. 11 лістапада 1982 , Чэстэр , Англія ) — англійскі прафесійны гулец у снукер . Пераможца трох рэйтынгавых турніраў і паўфіналіст чэмпіянату свету 2013 года . Былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2014/2015 ), з 2009 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2012 да 2016 уваходзіў у топ-16. У 2011 годзе выканаў свой першы і па сённяшні дзень адзіны максімальны брэйк .
Рыкі УолдэнСнукер
англ. : Ricky Walden
Дата нараджэння:
11 лістапада 1982 (1982-11-11 ) (42 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Англія
Вядучая рука:
правая
Прафесійная кар’ера:
1999, 2001 — ...
Найвышэйшы рэйтынг:
6 (16.03.2015 –29.03.2015 )
Цяперашні рэйтынг:
17 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы:
> £1,200,000
Найвышэйшая серыя:
147 (PTC 2011/2012 – Этап 10 )
Колькасць соценных серый:
225
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры:
3
Нізкарэйтынгавыя турніры:
1
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры:
1
Чэмпіянат свету:
паўфінал (2013 )
Увайшоў у мэйн-тур у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2005 дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая , што стала першым сур'ёзным дасягненнем у яго прафесійнай кар'еры. У сезоне 2008/2009 сенсацыйна атрымаў перамогу на Шанхай Мастэрс і атрымаў уайлдкард на Мастэрс , упершыню прыняўшы ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве , а таксама дэбютаваў у Крусібле , знаходзячыся за межамі топ-32 сусветнага рэйтынгу . У 2011 годзе дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі , пасля чаго ў 2012 дэбютаваў у топ-16 лепшых снукерыстаў і выйграў другі рэйтынгавы тытул — Усі Класік . У 2013 годзе дасягнуў свайго найлепшага выніку на чэмпіянаце свету , дайшоўшы да паўфіналу, і ўпершыню ўвайшоў у топ-8 рэйтынгу , а ў сезоне 2014/2015 атрымаў трэцюю перамогу рэйтынгавага ўзроўню на International Championship і дайшоў да фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі , пасля чаго падняўся на найвышэйшую для сябе пазіцыю ў рэйтынгу — шостую.
Займаў шостае месца ў сусветным рэйтынгу на працягу двух тыдняў. Апроч трох рэйтынгавых турніраў выйграў адно нізкарэйтынгавае спаборніцтва, а таксама дэманструе выдатную гульню ў снукеры з шасцю чырвонымі шарамі , тры разы дайшоўшы да фіналаў чэмпіянату свету ў гэтым відзе (2008 , 2010 , 2014 ), з якіх атрымаў адну перамогу ў 2008 годзе. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-35 снукерыстаў па гэтым паказчыку.
Рэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)
правіць
Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (3:3)
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)
правіць
Прафесійныя снукерныя турніры: 9 (4 перамогі, 5 паразаў)
правіць
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (3:3)
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:2)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік
ПДВ
Дата
Турнір
Апанент у фінале
Лік
Перамога
1
5 кастрычніка 2008
Шанхай Мастэрс , Шанхай , Кітай
ОСалйван Ронй Роні О’Саліван
10:8
Параза
1
2 кастрычніка 2011
Варшава Класік , Варшава , Польшча
Робертсан Нйл Ніл Робертсан
1:4
Перамога
2
1 ліпеня 2012
Усі Класік , Усі , Кітай
Бйнэм Сцюарт Сцюарт Бінэм
10:4
Перамога
3
17 жніўня 2013
Bluebell Wood Open , Данкастэр , Англія
Фу Марка Марка Фу
4:3
Перамога
4
2 лістапада 2014
International Championship , Чэнду , Кітай
Ален Марк Марк Ален
10:7
Параза
2
14 сакавіка 2015
Адкрыты чэмпіянат Індыі , Мумбаі , Індыя
Уайт Майкл Майкл Уайт
0:5
Параза
3
23 кастрычніка 2015
Адкрыты чэмпіянат Хайніна , Хайнін , Кітай
Дзйн Цзюньхуэй Дзін Цзюньхуэй
3:4
Параза
4
27 сакавіка 2016
Гранд-фінал PTC , Манчэстэр , Англія
Ален Марк Марк Ален
6:10
Параза
5
3 красавіка 2016
Адкрыты чэмпіянат Кітая , Пекін , Кітай
Трамп Джад Джад Трамп
4:10
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 3 (1 перамога, 2 паразы)
правіць
Запрашальныя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)
правіць
Брэйкі, вышэйшыя за 140 ачкоў
правіць
Легенда
140
Брэйк стаў найвышэйшым на турніры
140
Брэйк з'яўляецца рэкордным для снукерыста
Зноскі