Адкрыць галоўнае меню
Памылка: блок «Множны параметр» адсутнічае ў шаблоне Геакар.

Ры́ла, ці Рыла-Планіна (балг.: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Балгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі beru, трогі.

Рыла
балг. Рила, Рила-Планина
Rots met kruis bij Rila klooster.jpeg
Паўднёва-заходняя Рыла (па дарозе ў Рыльскі манастыр)
42°11′ пн. ш. 23°35′ у. д.HGЯO
Краіна
Рыла (горны масіў) (Балгарыя)
Рыла (горны масіў)
Rila Balkan topo de.jpg
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.

У гарах развіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле размешчана некалькі курортаў з мінеральнымі крыніцамі.

У паўднёва-заходніх адгор'ях — Рыльскі манастыр.

ГалерэяПравіць

ЛітаратураПравіць