Рымберт (ням.: Rimbert; памёр 11 чэрвеня 888, Брэмен) — архібіскуп гамбург-брэменскі (865—888), агіёграф.

Рымберт
Rimbert
Род дзейнасці архібіскуп, святы
Дата нараджэння 830[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 888[3]
Месца смерці

БіяграфіяПравіць

Рымберт нарадзіўся і выхоўваўся ў наваколлях кляштара Турхальц (Торхаўт, нідэрл.: Torhout)[4], дзе яго заўважыў святы Ансгар. Пасля смерці апошняга ў 865 годзе Рымберт стаў другім гамбург-брэменскім архібіскупам. Кіраваў дыяцэзіяй аж да сваёй смерці ў 888 годзе. Быў аўтарам жыція свайго папярэдніка на кафедры — Святога Ансгара[5]. Вядомыя таксама два яго лісты: «Пра сабакагаловых людзей» і «Пра шлюбы паміж сваякамі»[6].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118601040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Rimbert // National Library of Australia — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rimbert // https://www.deutsche-biographie.de/sfz56229.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Горад Торхаўт.
  5. Жыціе святога Рымберта. — Именослов. История языка. История культуры. Вып. 4. — М., 2012. — С. 352—369. — ISBN 978-5-91244-066-3..
  6. Rimbertus archiepiscopus Hammaburgensis et Bremensis. Repertorium "Geschichtsquellen des deutschen Mittelalters".

СпасылкіПравіць