Рымдзюны

аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Рымдзю́ны[1] (трансліт.: Rymdziuny, руск.: Рымдюны, літ.: Rimdžiūnai) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

Аграгарадок
Рымдзюны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 278 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовыя індэксы
231214
Аўтамабільны код
4
Рымдзюны на карце Беларусі ±
Рымдзюны (Беларусь)
Рымдзюны
Рымдзюны (Гродзенская вобласць)
Рымдзюны

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Астравец, за 250 км ад Гродна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Солы[2]. Каля аграгарадка працякае рака Ашмянка.

Назва правіць

Назва Рымдзюнаў балцка-літоўскага паходжання, ад антрапоніма (даўнейшага імя) тыпу Rimdžius. Тая ж аснова Rimd- і ў сучасных літоўскіх прозвішчах Rimdžiūnas (-ūn-), Rimdeika (-eik-). Далей гэтая аснова звязаная з літ.: rimti «спакайнець». Таго ж паходжання карацейшая аснова Rim- у тапонімах тыпу Рымуцеўцы (ад імя Rimutis).

Гісторыя правіць

Рымдзюны адносяцца да Гервяцкага краю (літ.: Gervėčių kraštas), дзе да сёння захоўваецца літоўская мова ў жывым бытаванні.

У 1622 годзе сяло ў Высакадворскай воласці Віленскай эканоміі ВКЛ. У XVIII ст. вёска ўваходзіла ў Баброўніцкае войтаўства Быстрыцкага староства Віленскага павета ВКЛ. Паводле інвентара 1763 года — цэнтр Рымдзюнскага войтаўства, адносілася да Высакадворскага ключа.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У ХІХ ст. належала да Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Гервяты. У 1860 годзе належала памешчыку Івашкевічу. У 1870 годзе адносілася да Гервяцкай сельскай грамады.

У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года мясцовасць займалі германскія войскі.

Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921) апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гервяцкай гміне Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства. У 1918—1925 гадах у Рымдзюнах дзейнічала пачатковая школа літоўскага асветніцкага таварыства Віленскага краю «Рытас», у 1933—1936 гадах — літоўская чытальня. Абедзве гэтыя ўстановы былі закрытыя польскімі ўладамі.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1940—1964 гадах цэнтр Рымдзюнскага сельсавета. У 1949 годзе створаны калгас «Світанне».

У 1994 годзе за сродкі Літоўскай Рэспублікі ў Рымдзюнах быў пабудаваны Літоўскі культурны, асветны і інфармацыйны цэнтр. У ім была заснаваная Рымдзюнская літоўская сярэдняя школа, дзейнічаў дзіцячы садок, інтэрнат для навучэнцаў і настаўнікаў (некаторыя настаўнікі ездзілі з Літвы).

У 2022 годзе літоўская школа была закрыта ўладамі Беларусі. Афіцыйнай падставай для гэтага стала тое, што, паводле зменаў у Кодэкс аб адукацыі РБ, з 1 верасня 2022 года ў Беларусі мовамі школьнага навучання з’яўляюцца толькі руская і беларуская. 12 жніўня 2022 года Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла пасольству Беларусі ў Літве афіцыйную ноту з нагоды закрыцця літоўскіх школ у Беларусі[3].

Насельніцтва правіць

  • 1970 год — 264 жыхары.
  • 2001 год — 288 жыхароў, 110 двароў[2].
  • 2004 год — 286 жыхароў, 108 гаспадарак.
  • 2010 год — 262 жыхары, 99 гаспадарак.
  • 2014 год — 262 чал.
  • 2019 год — 276 чал.[4]

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б БелЭн 2001.
  3. https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=36002&p_k=1&p_t=282373
  4. Liczby ludności miejscowości obwodu grodzieńskiego na podstawie spisu ludności wg stanu na dzień 4 października 2019 roku (польск.).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць