Рымскі Егіпет
Егіпет — правінцыя Рымскай імперыі, тэрыторыя якой практычна супадае з тэрыторыяй сучаснага Егіпта, за выключэннем Сінайскага паўвострава. На захадзе яна межавала з Кірэнаікай, а на ўсходзе з Аравіяй. Егіпет патрапіў пад уладу Рыма ў 30 да н.э. пасля смерці царыцы Клеапатры і Марка Антонія.
Рымскі Егіпет | |
---|---|
лац.: Aegyptus | |
Дата заснавання / стварэння | 30 да н.э. |
Кантынент | Афрыка |
Краіна | |
Сталіца | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Мяжуе з | Creta et Cyrenaica[d], Іўдзея і Аравія Петрэйская |
Пераемнік | Sasanian Egypt[d] |
Папярэднік | Эліністычны Егіпет |
Дата заканчэння | 641 |
Эпоха | Рымская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рымская ўлада ў Егіпце
правіцьПершы прэфект Егіпта, Гай Карнелій Гал, падпарадкаваў рымскай улады Верхні Егіпет і ўсталяваў пратэктарат над тэрыторыямі за паўднёвай мяжой правінцыі, якія былі страчаны пры апошніх Пталамеях. Наступны праконсул, Гай Элій Гал, здзейсніў няўдалы паход у Камяністую Аравію і ў Шчаслівую Аравію (лац.: Arabia Felix, суч. Емен). Трэці праконсул, Гай Петроній, здзейсніў ачыстку ірыгацыйных каналаў, стымуляваўшы гэтым адраджэнне земляробства ў Егіпце.
З часу кіравання Нерона для Егіпта на стагоддзе надышоў «залаты век». Найбольшым няшчасцем апынуліся масавыя сутыкненні паміж грэкамі і іўдзеямі ўАлександрыі, якая пасля разбурэння Іерусаліма ў 70 стала сусветным цэнтрам іўдзейскай рэлігіі і культуры. Егіпецкі пракуратар Марк Рутылій Луп змог толькі выслаць легіён (III Cyrenaica або XXII Deiotariana) для абароны Мемфіса. Для аднаўлення парадку ў Александрыі Траян выслаў туды Марцыя Турбона з легіёнам VII Claudia і ваеннымі суднамі, а для рэканструкцыі разбураных храмаў прыйшлося правесці канфіскацыю іўдзейскай маёмасці. Адрыян, які двойчы наведваў Егіпет, заснаваў горад Антынупаль у памяць пра свайго палюбоўніка Антыноя, які патануў у Ніле.
Аднак, пасля кіравання Марка Аўрэлія цяжкія падаткі прывялі да паўстання, якое было падушана толькі праз некалькі гадоў, у 172 годзе. Гэта вайна прынесла вялікую шкоду эканоміцы і гандлю і стала прычынай заняпаду правінцыі. Гай Авідзій Касій, які здушыў егіпецкае паўстанне, абвясціў сябе імператарам і быў падтрыманы арміямі Сірыі і Егіпта. Аднак, пры набліжэнні Марка Аўрэлія ён быў зрынуты і забіты. Падобнае ж паўстанне было падушана ў 193, калі Песцэній Нігер, які спрыяў прыходу да ўлады Септымія Севера, вырашыў атрымаць сваю частку імперыі. Пры Септыміі Северы сталіцай правінцыі стала Александрыя (202).
Каракала (211—217) дараваў рымскае грамадзянства ўсім егіпцянам, нароўні з астатнімі правінцыямі. Але гэта было толькі нагодай для павелічэння падаткаў, якія ўвесь час узрасталі для папаўнення дзяржаўнай казны, якая бесперапынна спусташалася. У III ст. адбылося некалькі паўстанняў. Пры Дэцыі Траяне, у 250 хрысціяне паўсталі супраць увядзення культу Генія імператара. У 260 прэфект Егіпта Луцый Мусій Эміліян першым падтрымаў узурпатараў Макрыянаў, а ў наступным 261 сам абвясціў сябе імператарам, але быў пераможаны Галіенам. У 272 Зенобія, царыца Пальміры на кароткі час авалодала Егіптам, але страціла яго, калі Аўрэліян здушыў яе паўстанне. У чэрвені/ліпені 297 Даміцый Даміцыян падняў паўстанне супраць Дыяклетыяна і абвясціў сябе імператарам, але яго ўлада ў Егіпце пратрымалася толькі да снежня таго ж года, калі Дыяклетыян прыбыў у Егіпет і здушыў паўстанне.
Хрысціянства ў Егіпце
правіцьЗ узрастаннем ролі хрысціянскай царквы ў Егіпце яго кіраўнік, епіскап Александрыі становіцца ўладай, канкуруючай па аўтарытэтнасці з губернатарамі. У IV стагоддзі ён вядомы пад імёнамі папы ці архіепіскапа Александрыйскага. У адрозненне ад свецкай адміністрацыі, у царкоўным плане Егіпет заставаўся адзіным. Нікейскі сабор у 325 годзе ўсталяваў юрысдыкцыю епіскапа таксама над Лівіяй і Пяцяграддзем, што не адпавядала агульнаімперскаму прынцыпу дубляваць у царкоўным кіраванні свецкае.
Спрабуючы прызначыць у Александрыю арыянскага епіскапа, імператары Канстанцый II і Валент II некалькі разоў выганялі з горада Апанаса Вялікага. Падтрымка арыянства спынілася з узыходжаннем у 379 годзе Феадосія, які ўсталяваў у сваім кодэксе роўныя статусы для патрыярха Пятра II і Папы Дамасія.
Тэрытарыяльны падзел
правіцьУ 298 правінцыя Егіпет была падзелена на тры правінцыі: Фіваіда, лац.: Aegyptus Jovia і лац.: Aegyptus Herculia (Дыяклетыян меў эпітэт Jovius, гэта значыць — Юпітэраў, а Максіміян — Herculius, гэта значыць — Геркулесаў), якія ўвайшлі ў дыяцэзія Усход (лац.: Oriens). Пазней з гэтай дыяцэзіі была вылучана асобная дыяцэзія Егіпет, якая была падзелена на правінцыі:
- Егіпет (лац.: Aegyptus) — тэрыторыя Ніжняга Егіпта з цэнтрам у Александрыі; былая правінцыя Aegyptus Iovia.
- Аўгустамніка (лац.: Augustamnica) — усходняя частка дэльты Ніла (т.зв. 13 гарадоў) з цэнтрам у Мемфісе; ; былая правінцыя Aegyptus Herculia.
- Фіваіда (лац.: Thebais) — Верхні Егіпет; Нубія на поўдзень ад Фіваў была пакінута;
- Аркадзія (лац.: Arcadia) — тэрыторыя паміж Фівадай і Егіптам;
- Верхняя Лівія (лац.: Libya Superior) — заходняя частка Кірэнаікі
- Ніжняя Лівія (лац.: Libya Inferior) — усходняя частка Кірэнаікі
Намеснікі правінцыі Егіпет
правіцьХраналогія
правіць- 30 да н.э. — анексія Егіпта Рымам.
- I стагоддзе — пачатак распаўсюджвання хрысціянства.
- 55 — паўстанні ў Александрыі.
- 66 — рэлігійныя хваляванні ў Александрыі.
- 172 — Антанінава пандэмія прыходзіць у Егіпет. Пачатак дэмаграфічнага калапсу.
- 212 — імператар Каракала дае егіпцянам права рымскага грамадзянства.
- 223—225 — новая катастрафічная эпідэмія.
- 257—260 — ганенні на хрысціян.
- 270 — Егіпет часова трапляе пад уладу Пальміры.
- 284 — рэформы Дыяклетыяна; новая сістэма падаткаабкладання; лацінская мова замяняе грэчаскую ў якасці афіцыйнай адміністрацыйнай мовы; пачатак выкарыстання копцкага календара.
- 302—311 — адміністрацыя Дыяклетыяна арганізуе сістэматычныя ганенні на хрысціян у Егіпце.
- 312 — Міланскі эдыкт імператара Канстанціна легалізуе хрысціянства ва ўсёй Рымскай імперыі, уключаючы Егіпет.
- каля 320 — Пахомій распрацоўвае асновы хрысціянскай манастырскай сістэмы.
Зноскі
Литература
правіць- Ковельман А. Б. Римский Египет // История древнего мира, т. 3. М.: Наука, 1989, с. 80-87.