Рымскі оперны тэатр

Рымскі оперны тэатр, ці Рымская опера (італ.: Teatro dell’Opera di Roma) — оперны тэатр у Рыме.

Рымскі оперны тэатр
Заснаваны 1880
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Рым
Адрас Piazza Beniamino Gigli - Roma[2]
Архітэктар Achille Sfondrini[d]
Умяшчальнасць 1 560[1]
Галоўны дырыжор Джанлуіджы Джэльмеці
Сайт operaroma.it

<mapframe>: Не ўдалося прааналізаваць JSON: Памылка сінтаксісу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны на сродкі Даменіка Кастанцы па праекце архітэктара Акіле Сфандрыні. Адкрыты ў 1880 годзе операй Расіні «Сяміраміда» як «Тэатра Кастанцы» (Teatro Costanzi). У 1926 годзе тэатр быў выкуплены гарадскімі ўладамі, часткова перабудаваны (архітэктар Марчэла П’ячэнціні) і ў 1928 годзе адкрыты пад назвай «Каралеўскі оперны тэатр» (Teatro Reale dell’Opera).

У 1946 годзе тэатр атрымаў сучасную назву, а ў 1958 годзе быў часткова перабудаваны ў другі раз.

Дзейнасць правіць

У гэтым тэатры прайшлі сусветныя прэм'еры оперы «Тоска» Дж. Пучыні (1900), абапёр Масканьі «Сельскі гонар» (1890), «Касач» (1898), «Маскі» (1901) і іншых. На сцэне тэатра выступалі выбітныя спевакі Дж. Белінчоні, Даркле, Катоньі, Р. Станьё (XIX стагоддзе); А. Бончы, А. Галі-Курчы, Б. Джыльі, Э. Каруза, Ц. Скіпа, Мерседэс Льяпарт (XX стагоддзе).

Сярод галоўных дырыжораў тэатра Марынуцы, Туліа Серафін, Санціні, Бруна Барталеці і іншыя.

Спасылкі правіць

  1. https://www.operaroma.it/luoghi/teatro-costanzi/
  2. dati.beniculturali.it — 2014.