Рым (правінцыя)
Рым (італ.: Provincia di Roma) — колішняя правінцыя ў Італіі, у вобласці Лацыа. Большую частку правінцыі складала Рымская агламерацыя, хоць асобныя яе часткі, асабліва на поўначы, захопліваюць сельскагаспадарчыя землі.
Рым | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Provincia di Roma | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 15 кастрычніка 1870 | ||||
Дата скасавання | 31 снежня 2014 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Тэлефонны код | 06 0774 0766 | ||||
Паштовыя індэксы | 00118-00199 (Roma), 00010-00069 (provincia) | ||||
Код аўтам. нумароў | RM | ||||
Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Насельніцтва правінцыі на май 2009 года складала 4 148 913 чалавек. Правінцыя падзялялася на 121 камуну.
Паводле Латэранскіх пагадненняў 1929 года на тэрыторыі правінцыі была створана дзяржава Ватыкан.
У 2015 годзе замест правінцыі была ўтворана новая тэрытарыяльная адзінка метрапольны горад Рым-сталіца.
Геаграфія
правіцьПравінцыя межавала з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна, на захадзе з Тырэнскім морам. Правінцыя займала прыблізна траціну тэрыторыі Лацыа.
Палітыка
правіцьПравінцыя кіравалася правінцыйным саветам Рыма, які складаўся з 45 членаў. Прэзідэнт правінцыі Рыма выбіраўся народам з 1993 года раз на 5 гадоў і дапамагаў органам выканаўчай улады, правінцыйнай выканаўчай улады.
Зноскі
- ↑ а б Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic Names — LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рым (правінцыя)