Рыначная плошча Хельсінкі

(Пасля перасылкі з Рыначная плошча, Хельсінкі)

Рыначная плошча ці Гандлёвая плошча (фін. Kauppatori, швед. Salutorget) — самае шматлюднае месца ў Хельсінкі. Знаходзіцца акурат на беразе мора. З яе адплываюць паромы на Суаменліну. На плошчу выходзіць фасад прэзідэнцкага палаца і парк Эспланады. Славіцца сваім рыбным кірмашом.

Рыначная плошча Хельсінкі

Сярод славутасцяў плошчы — бронзавы фантан і абеліск Імператрыцы з двухгаловым арлом. Ён быў усталяваны ў гонар візіту ў Гельсінгфорс імператрыцы Аляксандры Фёдараўны ў 1835 годзе. Пасля набыцця Фінляндыяй незалежнасці знесены, але адноўлены ў 1971 годзе па просьбе гараджан.

Спасылкі правіць