Рында (пасада)

(Пасля перасылкі з Рында, пасада)

Рында — збраяносец-целаахоўнік, воін прыдворнай аховы пры вялікіх князях і царах Расіі XVI—XVII стагоддзяў. Меў адмысловую форму, узбройваліся лёгкімі бярдышамі. Інстытут Рындаў скасаваны ў 1698.

Рынды XVI—XVII стст. Ілюстрацыя з кнігі Историческое описание одежды и вооружения российских войск, под ред. Висковатова А. В., Часть 1. — СПб.: Воен. тип., 1841—1862.

Рынды назначаліся з юнакоў шляхецкага паходжання і суправаджалі цара ў паходах і паездках. Падчас палацавых цырымоній стаялі ў параднай вопратцы па абедзвюх баках трона з бярдышамі на плячах. Набіраліся з юнакоў баярскага паходжання. Падчас прыёму замежных паслоў рынды стаялі па абедзвюх баках царскага трона, з маленькімі сякеркамі; стаяць па правым боку лічылася больш ганаровым (адгэтуль месніцтва). Падчас вайны рынды ўсюды неадлучна следаваў за гасударам, носячы за ім зброю. У кожнага рынды былі па 1—3 падрынды або податня (таксама са стольнікаў). Галоўны рында карыстаўся правам дадаваць да свайго імя па бацьку -віч. Паколькі рынды не былі чынамі прыдворнымі, то яны не атрымлівалі жалавання. Знаходзіліся пад кіраўніцтвам аружэйнічага.

Рында з вялікім саадакам — галоўны збраяносец цара. Гэтак жа былі рынды з іншым саадакам, з меншым кап'ем, з рагацінай і г. д. Пасада рынды скасаваная пры Пятры I у 1698.

Літаратура правіць