Рыхард Курант

нямецкі і амерыканскі матэматык

Рыхард Курант (8 студзеня 1888, Люблінец, Германская імперыя, цяпер Польшча — 27 студзеня 1972, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі матэматык, педагог і навуковы арганізатар. Вядомы як аўтар класічнай папулярнай кнігі па матэматыцы «Што такое матэматыка?», а таксама адзін з аўтараў крытэрыя Куранта — Фрыдрыхса — Леві.

Рыхард Курант
ням.: Richard Courant
Дата нараджэння 8 студзеня 1888(1888-01-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1972(1972-01-27)[3][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Эрнест Курант[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера матэматычны аналіз[7], матэматыка[7], фізіка[7], матэматычная фізіка[7], варыяцыйнае злічэнне[7] і дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][7]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Давід Гільберт
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1920 па 1933 гады ён быў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі і разгрому Матэматычнага інстытута ў Гётынгене Куранту прыйшлося эміграваць. Адзін год ён правёў у Кембрыджы, потым пераехаў у ЗША.

З 1936 года Курант працаваў прафесарам Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У Нью-Ёрку яму было даручана стварэнне спецыяльнага матэматычнага інстытута, што ён паспяхова ажыццявіў. У 1958 годзе, калі Куранту было 70 гадоў, ён пакінуў пасаду дырэктара Матэматычнага інстытута, але працягваў актыўнае супрацоўніцтва з ім. У 1964 годзе ўстанова атрымала назву Курантаўскі інстытут матэматычных навук.

У 1963 годзе наведаў СССР у сувязі з удзелам у Савецка-амерыканскім сімпозіуме па дыферэнцыяльных ураўненнях з частковымі вытворнымі, у 1966 годзе Курант стаў замежным членам АН СССР.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Richard Courant // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Курант Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Курант Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.