Ры́хард Фры́дрых Яга́нес Пфа́йфер (ням.: Richard Friedrich Johannes Pfeiffer; 27 сакавіка 1858, г. Здуны, Польшча — 15 верасня 1945) — нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст.

Рыхард Пфайфер
ням.: Richard Pfeiffer
Дата нараджэння 27 сакавіка 1858(1858-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1945(1945-09-15)[2][3] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пфайфер вывучаў медыцыну ў Берліне і атрымаў навуковую ступень у 1880 годзе. Затым да 1889 года ён быў ваенным урачом. У 18871891 гадах працаваў асістэнтам у Роберта Коха ў Берліне, дзе і абараніў доктарскую дысертацыю ў 1891 годзе.

З 1891 года прафесар Інстытута інфекцыйных хвароб у Берліне, з 1899 года — Інстытутаў гігіены ў Кёнігсбергу, у 1909—1926 гадах - у Брэславе.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.

Зноскі

  1. Richard Friedrich Johannes Pfeiffer // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Richard Pfeiffer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Brozović D., Ladan T. Richard Pfeiffer // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Літаратура правіць