Рыхеза Вальдэмарсдатэр

прынцэса дацкая, каралева-кансорт шведская

Рыхеза (дацк.: Richeza af Danmark, шведск.: Rikissa av Danmark; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, жонка шведскага караля Эрыка X.

Рыхеза Вальдэмарсдатэр
Прарысоўка выявы на надгробку Рыхезы ў Варнхемскім кляштары, дзе яна ўрэшце не была пахавана, вырабленым у 1210 годзе.
Прарысоўка выявы на надгробку Рыхезы ў Варнхемскім кляштары, дзе яна ўрэшце не была пахавана, вырабленым у 1210 годзе.
Нараджэнне 1182[1]
Смерць 8 мая 1220
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Вальдэмар I Вялікі
Маці Сафія Валадараўна
Муж Эрык X, кароль Швецыі[2]
Дзеці Інгеборг Эрыксдоцір, Эрык Шапялявы, Sofia Eriksdotter of Sweden[d], Mariana de Suecia[d], Martha Eriksdotter[d] і Helen Eriksdottir[d][3]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка дацкага караля Вальдэмара I і менскай князёўны Сафіі Валадараўны. Названа па бабулі з матчынай лініі — каралеве Рыхезе.

У 1210 годзе шведскі кароль Эрык X, які скінуў свайго папярэдніка Сверкера II, для добрасуседскіх адносін з Даніяй, дзе традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай, сястрой тагачаснага дацкага караля Вальдэмара II.

Пры жыцці мужа каралева нарадзіла дачок і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, каралева-ўдава нарадзіла адзінага сына, будучага шведскага караля Эрыка XI. Новы шведскі кароль Юхан I з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі ўсю дынастыю Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да заняцця сваім сынам на шведскага стальца ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок.

Сям’я правіць

У Рыхезы і Эрыка X было чатыры дачкі і адзін сын.

  • Сафія Эрыксдотэр (пам. 1241), у шлюбе з Генрыхам III Борвінам, герцагам растоцкім.
  • Марта Эрыксдотэр, у шлюбе з Нільсам Сікстэнсанам Шпарэ.
  • Інгеборг Эрыксдоцір (пам. 1254), у шлюбе з Біргерам Ярлем, рэгентам шведскім.
  • Мар’яна, у шлюбе з Барнімам I, герцагам памеранскім.
  • Эрык XI (1216—1250), кароль шведскі.

Продкі правіць

Зноскі

  1. https://www.findagrave.com/memorial/15919788
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць

  • Рыхеза на сайце дацкага біяграфічнага лексікону.
  • Åke Ohlmarks. Alla Sveriges drottningar (Усе каралевы Швецыі) (шведск.)