Рычард Аркрайт
Сэр Рычард Аркрайт (англ.: Richard Arkwright; 23 снежня 1732, Прэстан — 3 жніўня 1792, Кромфард) — буйны англійскі тэкстыльны прамысловец, вынаходнік, уладальнік шматлікіх патэнтаў у галіне прадзення, бацька Рычарда Аркрайта малодшага. Лічыцца заснавальнікам сучаснай тэкстыльнай прамысловасці.
Рычард Аркрайт | |
---|---|
![]() Партрэт Рычарда Аркрайта аўтарства Джозефа Райта | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 23 снежня |
Месца нараджэння | Норыдж |
Дата смерці | 3 жніўня |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Thomas Arkwright[d][1] |
Маці | Ellen Hodgkinson[d][1] |
Жонка | Patience Holt[d] і Margaret Biggins[d] |
Дзеці | Рычард Аркрайт малодшы і Susanna Arkwright[d] |
Аўтограф |
![]() |
Рычард Аркрайт на Вікісховішчы |
БіяграфіяПравіць
Аркрайт быў малодшым з 13 дзяцей у сям'і краўца. Спачатку ён працаваў цырульнікам у Болтане. У 1769 годзе Аркрайт вынайшаў прадзільную машыну «Waterframe» і зарэгістраваў на яе патэнт. Два партнёра прафінансавалі суму, неабходную для падачы заяўкі на патэнт і арганізавалі прамысловае прымяненне прадзільнай машыны. Было адкрыта буйное прадзільнае прадпрыемства ў Кромфардзе, якое выкарыстоўвала як рухавік вадзяныя колы. Нягледзячы на патэнт, прадзільная машына Аркрайта была скапіравана немцам Іаганам Готфрыдам Бругэльманам, што паклала пачатак прамысловай рэвалюцыі на еўрапейскім мацерыку. У 1786 годзе Аркрайт быў узведзены ў рыцары і атрымаў права называцца «сэрам». З 1790 ён перабудаваў свае прадзільныя машыны пад паравыя рухавікі. Акрамя прадзільнай машыны Аркрайт вынайшаў яшчэ некалькі іншых рэвалюцыйных прылад і станкоў, што павысілі эфектыўнасць тэкстыльнай вытворчасці.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Аркрайт // Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона: У 86 тамах (82 т. і 4 доп.). - СПб., 1890-1907.
- Падрабязная біяграфія на англ. мове