Рычард Бэрд
Рычард Іўлін Бэрд, таксама Бёрд (англ.: Richard Evelyn Byrd; 25 кастрычніка 1888 — 11 сакавіка 1957) — амерыканскі авіятар і палярны даследчык; у 1929 годзе першым у гісторыі праляцеў над Паўднёвым полюсам. Кіраўнік чатырох амерыканскіх ваенных экспедыцый у Антарктыду (1928—1930, 1933—1935, 1939—1941 і 1946—1947), апошняя з іх называлася «Хайджамп», і якую ён узначальваў у званні контр-адмірала.
Рычард Бэрд | |
---|---|
англ.: Richar | |
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1888[1][2][…] |
Смерць |
11 сакавіка 1957[1][2][…] (68 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Richard Evelyn Byrd |
Бацька | Richard Evelyn Byrd, Sr.[d] |
Маці | Ellinor Bolling Flood[d] |
Жонка | Marie Donaldson Ames[d] |
Дзеці | Richard Evelyn Byrd III[d] |
Адукацыя | |
Род войскаў | Ваенна-марскія сілы ЗША і Ваенна-марскія сілы ЗША |
Званне | rear admiral[d] |
Бітвы | |
Узнагароды |
узнагарода Свабоды[d] (1960) медаль Хабарда[d] (1926) медаль «Вегі»[d] (1948) Медаль заступнікаў[d] (1931) Langley Gold Medal[d] (1929) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1912 годзе Рычард Бэрд скончыў Ваенна-марскую акадэмію і паступіў на службу ў ВМС ЗША. У 1915 быў прызнаны непрыдатным да флоцкай службы па стане здароўя. У 1917 годзе Бэрд вярнуўся на службу, ужо ў якасці авіятара. Праходзіў лётную падрыхтоўку на базе марской авіяцыі Пенсакола, штат Фларыда. Атрымаў кваліфікацыю ваенна-марскога лётчыка ў 1918 годзе. Яго палярная кар’ера пачалася ў 1924 годзе, калі ён удзельнічаў у экспедыцыі на захад Грэнландыі.
Пры правядзенні чатырох буйных антарктычных экспедыцый пад яго кіраўніцтвам (1928—1930, 1933—1935, 1939—1941 і 1946—1947) былі адкрыты і абследаваны шырокія раёны гэтага кантынента.
У 1929 годзе на ўзбярэжжа Антарктыды была заснавана база Літл-Амерыка. Бэрд даў назву шэрагу раёнаў Антарктыды (да прыкладу, Зямля Мэры Бэрд была названа ім у гонар жонкі).
У экспедыцыі 1933—1935 гадоў адкрыў з паветра гару Сідлі, якая, як пазней высветлілася, з’яўляецца самым высокім вулканам кантынента.
У экспедыцыі 1939—1941 гадоў быў ужыты вялізны ўсюдыход, аднак ён паказаў сваю непрыдатнасць для ўмоў Антарктыды.
З 1926 па 1996 год лічыўся таксама першым лётчыкам, які праляцеў над Паўночным полюсам. Аднак пры даследаванні яго палётнага дзённіка былі выяўлены сляды падчыстак — тым самым даказана, што Бэрд сфальсіфікаваў частку даных аб палёце ў сваёй афіцыйнай справаздачы ў Амерыканскае геаграфічнае таварыства.
Пазней стаў контр-адміралам флота ЗША.
Зноскі
- ↑ а б Ommanney F. D. Richard E. Byrd // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Richard Evelyn Byrd // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/