Уільям Рычард Шэба Дол (англ.: William Richard Shaboe Doll; 28 кастрычніка 1912 — 24 ліпеня 2005) — брытанскі фізіёлаг і эпідэміёлаг. Правёў маштабныя навуковыя даследаванні, якія ўстанавілі прамую сувязь курэння і стану здароўя чалавека.

Рычард Дол
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1912(1912-10-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 2005(2005-07-24)[1] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, эпідэміёлаг, статыстык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сумесна з Эрнстам Віндэрам, Брэдфардам Хілам і Эвартсам Грэмам даказаў, што курэнне выклікае рак лёгкага і павялічвае рызыку захворванняў сэрца. Гэтая сувязь была выяўлена раней у даследаваннях, праведзеных у Германіі ў 1930-х гадах, аднак праца не была шырока вядома ў навуковых колах.

Рычард Дол таксама ўстанавіў, што радыяцыя спрыяе развіццю лейкозаў, уздзеянне азбесту спрыяе развіццю раку лёгкіх і што алкаголь спрыяе развіццю раку малочнай залозы.

Узнагароды і прызнанне правіць

  • 1970 — Міжнародная прэмія Гайрднера
  • 1972 — Buchanan Medal
  • 1979 — Прэмія Чарльза Мота
  • 1986 — Каралеўскі медаль
  • 1992 — Прэмія Прынца Махідола
  • 2000 — Winslow Award, Yale School of Public Health, Ельская школа медыцыны (першы ўдастоены)
  • 2004 — Прэмія Шаа
  • 2005 — Міжнародная прэмія караля Фейсала

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1966), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2001).

Зноскі

  1. а б William Richard S. Doll // Base biographique
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  3. Local 496 Membership Directory, American Federation of Musicians — 1940.