Рычард Ментар Джонсан
Рычард Ментар Джонсан (англ.: Richard Mentor Johnson; 17 кастрычніка 1780 — 19 лістапада 1850) — амерыканскі палітык, з 1837 па 1841 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ў адміністрацыі Марціна Ван Бюрэна.
Рычард Ментар Джонсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Richard Mentor Johnson | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | William Wright Southgate[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Ван Бюран | ||||||
Пераемнік | Джэймс Тайлер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | John J. Crittenden[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | George M. Bibb[d] | ||||||
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1780[1][2] |
||||||
Смерць |
19 лістапада 1850[1][2] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Robert Johnson[d][3] | ||||||
Маці | Jemima Suggett[d][3] | ||||||
Дзеці | Adaline Johnson Scott[d] і Imogene Johnson Pence[d] | ||||||
Веравызнанне | баптызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | ЗША | ||||||
Род войскаў | Добраахвотніцкая армія ЗША[d] | ||||||
Званне | палкоўнік[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў 1780 годзе ў амерыканскім паселішчы Берграс, штат Кентукі. Скончыўшы Трансільванскі ўніверсітэт у Лексiнгтане, пачаў працаваць у якасці адваката. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў у 1804 годзе, калі быў абраны прадстаўніком сваёй акругі ў Палату прадстаўнікоў штата Кентукі. З 1807 па 1819 Джонсан быў прадстаўніком свайго штата ў Палаце прадстаўнікоў. Падчас англа-амерыканскай вайны ён камандаваў палком, які дзейнічаў у 1813 годзе ў Канадзе. Па адной з версій, ён асабіста забіў правадыра індзейскага племяннога саюза — Тэкумсэ. З 1819 па 1829 Джонсан займаў пасаду прадстаўніка штата Кентукі ў Сенаце, а з 1829 па 1837 зноў працаваў у Палаце прадстаўнікоў.
У 1837 годзе ён уступіў у пасаду віцэ-прэзідэнта пры кабінеце Марціна Ван Бюрэна. Ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам, абраным згодна з дванаццатай папраўкай да Канстытуцыі ЗША. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да 1841 года.
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рычард Ментар Джонсан