Рычард Ніл Фрыман
Ры́чард Ніл Фры́ман (англ.: Richard Knill Freeman, 1840, Лондан — 1904[3]) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар’еру ў Дэрбі і далей пераехаў у Болтан (Ланкашыр)[3], працаваўшы ў віктарыянскім гатычным стылі[4]. Усяго ён працаваў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палову якіх хоць часткова захаваліся[5]. Сярод яго работ — цэрквы, дамы, рэстаўрацыі, школы, музеі[6].
Рычард Ніл Фрыман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1840[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1904[2] |
Грамадзянства | |
![]() |

У 1874 годзе Фрыман спраектаваў шэраг пірсаў у Блэкпуле, у 1876 годзе пабудаваў будынак Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музея навук і мастацтваў у Дубліне (Нацыянальнага музея Ірландыі) «за дызайн будынка чатырохкутнай формы з мансардным дахам»[7]. У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве Англіканская царква Святога Андрэя, «тыповую англійскую царкву ў віктарыянскім стылі»[6].
Царква святой Троіцы ў Блэкпуле і Касцёл святога Лаўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе[8]; акрамя таго, ён пабудаваў царкву святой Маргарыты ў Холінгсвудзе, рэстаўрыраваў царкву ва Уорслі і спраектаваў лякарню[3].
Фрыман уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў (англ.: Manchester Society of Architects) і быў яго прэзідэнтам у 1890-91 гады[5].
Сын Фрымана, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам Freeman & Son ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькоўскі стылі[5].
Зноскі
- ↑ Richard Knill Freeman // Dictionary of Scottish Architects Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Richard Knill Freeman // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Transactions of the Lancashire and Cheshire Antiquarian Society, Volume 22. Lancashire and Cheshire Antiquarian Society. 1905. p. 228.
- ↑ Provisional List of Buildings(недаступная спасылка). David French. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
- ↑ а б в French, David. Richard Knill Freeman(недаступная спасылка). David French (2009). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
- ↑ а б History of St Andrew's(недаступная спасылка). St Andrew's Anglican Church Moscow. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
- ↑ Freeman, Richard Knill(недаступная спасылка). Dictionary of Irish Architects. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2022. Праверана 3 March 2011.
- ↑ 1985 – Church of St Lawrence, Barton, Preston, Lancashire(недаступная спасылка). Archiseek (2011). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 3 March 2011.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рычард Ніл Фрыман