Рычард Паркс Бонінгтан

Рычард Паркс Бонінгтан (англ.: Richard Parkes Bonington; 25 кастрычніка 1802, Арнольд, Нотынгем — 23 верасня 1828, Лондан) — англійскі мастак, прадстаўнік рамантызму ў жывапісе.

Рычард Паркс Бонінгтан
Род дзейнасці мастак, літограф
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1802(1802-10-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1828(1828-09-23)[2][3][…] (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1817 годзе сям’я пераязджае ў Кале. Тут Бонінгтан навучаўся тэхніцы акварэлі ў Луі Франсіа, вучня Томаса Гёрціна. З 1819 года вучыцца ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў у Антуана-Жана Гро, аднак не пераняў у апошняга захаплення гістарычным жывапісам. Важнейшым для творчага развіцця Бонінгтана было сяброўства з Эжэнам Дэлакруа і Тэадорам Жэрыко. Падарожнічаў па поўначы Францыі, у 1823 годзе наведаў Бельгію, а ў 1826 адправіўся ў Паўночную Італію, дзе асноўнай тэмай яго работ становіцца пейзаж. Упершыню адпраўляе ў Салон дзве нармандскія акварэлі ў 1822 годзе. На Парыжскім салоне 1824 года Бонінгтан атрымаў залаты медаль і ў 1825 годзе разам з Дэлакруа адправіўся ў Лондан, каб вывучаць творчасць Уільяма Цёрнера і англійскую гістарычную школу жывапісу. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні Бонінгтана, былі прададзены на аўкцыёне Сотбі ў 1829 годзе.

Мастацкі ўплыў Бонінгтана на рамантыкаў Англіі і Францыі быў такі вялікі, што ён адчуваецца нават у працах Каміля Каро, у імпрэсіяністаў і мастакоў барбізонскай школы.

Зноскі