Рычард Фрэнсіс Бёртан
Рычард Фрэнсіс Бёртан (англ.: Richard Francis Burton; 19 сакавіка 1821, Торкі, Дэваншыр, Вялікабрытанія — 20 кастрычніка 1890, Трыест, Італія) — брытанскі падарожнік, пісьменнік, паэт, перакладчык, этнограф, лінгвіст, гіпнатызёр, фехтавальшчык і дыпламат. Праславіўся сваімі даследаваннямі Азіі і Афрыкі, а таксама сваімі вылучнымі ведамі розных моў і культур. Па некаторых адзнаках, Бёртан валодаў дваццаццю дзевяццю мовамі, якія адносяцца да розных моўных сем’яў.
Рычард Фрэнсіс Бёртан | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1821[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1890[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Joseph Netterville Burton[d][5][6] |
Маці | Martha Baker[d][5][6] |
Жонка | Isabel Burton[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, падарожнік-даследчык, пісьменнік, паэт, дыпламат, ваенны, этнолаг, мовазнавец, картограф, гісторык, заолаг, разведчык, антраполаг, падарожнік, натураліст |
Жанр | travel literature[d] |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Найболей знакамітымі дасягенннямі Бёртана з’яўляюцца яго вандраванне перапранутым у Меку, пераклад казак «Тысячы і адной ночы» і Камасутры на англійскую мову і вандраванне разам з Джонам Хэнінгам Спікам ва Усходнюю Афрыку ў пошуках вытокаў Нілу. Ён быў пладавітым пісьменнікам, з-пад пяра якога выйшла мноства як мастацкіх твораў, так і артыкулаў, прысвечаных геаграфіі, этнаграфіі і фехтаванню.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Richard Francis Burton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sir Richard Francis Burton // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рычард Фрэнсіс Бёртан
- Complete Works of Richard Burton at burtoniana.org. Includes over 200 of Burton’s journal and magazine pieces.