Рэактыўны рухавік

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Рэактыўны рухавік — рухавік, які стварае рэактыўны рух праз хуткае выцяканне працоўнага цела з сапла, найчасцей працоўным целам ёсць гарачыя газы, ствараемыя праз спальванне паліва ў камерах згарання. Падзяляюцца на турбарэактыўныя, пульсуючыя, прамацечныя (эфектыўна працуюць толькі пры звышгукавых хуткасцях) і ракетныя рухавікі.

Схема рэактыўнага рухавіка:
1) Упуск паветра 
2) Паніжаны ціск кампрэсіі
3) Павышаны ціск кампрэсіі
4) Гарэнне
5) Выхлап
6) Гарачы тракт
7) Турбіна
8) Камера згарання
9) Халодны тракт
10) Паветразаборнік

Авіяцыйныя рэактыўныя і газатурбінныя рухавікі

правіць

У адрозненне ад поршнявых рухавікоў, рабочы працэс у рэактыўных рухавіках здзейсняецца безупынна. У камеру згарання асобна падаюцца гаручае з паліўных бакаў і паветра з атмасферы. Паветра сціскаецца, праходзячы праз дзіфузор (у прамацечных РР) ці турбіну. Адпаведна змяненням з гаручай сумессю, камеру згарання ўмоўна дзеляць на тры зоны. У першай паліва выпарваецца і стварае гаручую сумесь. У другой адбываецца згаранне паліўна-паветранай сумесі. У трэцяй прадукты згарання, тэмпература якіх дасягае 2 300 °C, разбаўляецца паветрам, пасля чаго іх можна падаваць на турбіну, не баючыся звесці (вывесці з строю) яе лапаткі. На выхадзе з турбіны газы пападаюць у фарсажную камеру. Сюды пры неабходнасці падаецца дадатковая порцыя паліва, пры згаранні якой атрымліваюць дадатковую магутнасць.

 Згаранне рэактыўнага паліва суправаджаецца ўтварэннем нагару на фарсунцы, галоўцы і сценках рабочай камеры. Нагара утвараецца тым больш, чым вышэй тэмпература кіпення, вязкасць і шчыльнасць паліва і наяўнасць араматычных угляводаў. Нагараўтварэнне змяняе гідраўлічныя характарыстыкі фарсунак, якасць распылення пагаршаецца, што прыводзіць да павышанай дымнасці рухавіка. Рабочы працэс у газатурбінных устаноўках падобны да працэса, што працякае у РР. Там і там у камеру згарання асобна падаецца паліва і сціснутае паветра. У першай зоне адбываецца змешванне, далей актыўнае гарэнне і дагаранне сумесі. Прадукты згарання круцяць кола газавай турбіны. Істотнай адметнасцю ёсць тое, што ў  газатурбінных устаноўках няма фарсажнай камеры. У газавых турбінах прадукты згарання таксама разбаўляюцца вялікай колькасцю паветра, у выніку чаго тэмпература зніжаецца з 1 800-2 000 °C да 600—850 °C. Такім чынам, агульная колькасць паветра, што траціцца, у некалькі разоў большая за стэхіяметрычна неабходную. Аднак колькасць першаснага паветра, якое падаецца ў камеру згарання, складае  25-35 % ад усяе колькасці, таму каафіцыент яго лішку пры гарэнні роўны 1,1-1,5. Праз вялікія траты цяпла ККД найпрасцейшых газатурбінных установак складае 20-26 %, камбінаваных (аснашчаных дызель-генератарам з наддувам) — да 40 %.

Стацыянарныя газатурбінныя ўстаноўкі пры адпаведнай падрыхтоўцы могуць спажываць усе віды паліва, уключна цвёрдае і газападобнае.

Гл. таксама

правіць
  • Паветрана-рэактыўны рухавік
  • Прамацечны паветрана-рэактыўны рухавік
  • Ракетны рухавік