Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей

Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей (ням.: Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien — Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій) — энцыклапедычны слоўнік імёнаў, паняццяў і тэрмінаў, якія апісваюць побыт, міфалогію, права, эканоміку, палітыку Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Ён стаў асноўным навучальным дапаможнікам у нямецкіх і расійскіх класічных гімназіях з канца XIX стагоддзя, быў перакладзены на 16 моў[1].

Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей
ням.: Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien
Тытульны аркуш першага выдання слоўніка, 1855 год
Тытульны аркуш першага выдання слоўніка, 1855 год
Аўтар Любкер Ф.
Мова арыгінала нямецкая
Арыгінал выдадзены 1855
Выдавецтва B. G. Teubner Verlag[d]
Выпуск 1855
Месца публікацыі Лейпцыг
Электронная версія

1-е выданне выйшла ў 1855 годзе, 6-е — у 1882 годзе (было перакладзена на рускую мову к 1885 году), 8-е выданне — у 1914 годзе на нямецкай мове.

Выданні

правіць

Ідэя выдання слоўніка з'явілася ў кнігавыдаўца Бенедыкта Тейбнера. Для ажыццяўлення сваёй задумы ён звярнуўся да Фрыдрыха Любкера, які пры падтрымцы такіх навукоўцаў, як Класен, Есен, Кейль, Экштэйн, Штоль і многіх іншых, скончыў працу ў снежні 1854 года[2].

Пасля слоўнік шмат разоў перавыдаваўся. Другое выданне слоўніка выйшла ў 1860 годзе, трэцяе — у 1867 годзе, чацвёртае — у 1874 годзе. У 1877, 1882 і 1891 гадах выйшлі адпаведна пятае, шостае і сёмае выданні слоўніка пад рэдакцыяй Макса Эрлера з дадаткамі і паляпшэннямі.

У 1914 годзе выйшла восьмае выданне рэальнага слоўніка пад рэдакцыяй Іаханеса Гефкена[de] і Эрыха Цыбарта[de]. Усе выданні былі надрукаваны ў выдавецтве «Тойбнер»[de]. У 2005 годзе выдавецтва Manuscriptum Verlagsbuch перавыдала восьмае выданне слоўніка[3].

У Расійскай імперыі

правіць

У Расійскай імперыі «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей» вядомы ў перакладзе на рускую мову 6-га выдання, які выйшаў у 1882 годзе[4].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Гл. анатацыю выдання «Олма-Пресс», 2001.
  2. Предисловие редакции / Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885.
  3. Гл. бібліяграфічнае апісанне слоўніка за 1855 Архівавана 4 лістапада 2016., 1860 Архівавана 25 лістапада 2016., 1867 Архівавана 25 лістапада 2016., 1874, 1877, 1882, 1891, 1914(недаступная спасылка) и 2005 гады на Google Book Search
  4. Любкер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

правіць