Рэвальва́цыя (ад англ.: value — вартасць) — павышэнне курсу нацыянальнай валюты адносна валют іншых краін, міжнародных разліковых грашовых адзінак, золата. Дзеянне, супрацьлеглае дэвальвацыі.

Да скасавання залатых парытэтаў рэвальвацыя суправаджалася адначасным павышэннем залатога зместу валюты. Для краіны, што рэвальвуе сваю валюту, паўстае магчымасць набыць замежную валюту танней. Таму да рэвальвацыі прыбягаюць, калі інтарэсы экспарцёраў капіталу і імпарцёраў тавараў бяруць верх над інтарэсамі даўжнікоў і экспарцёраў тавараў. Рэвальвацыя таксама ўжываецца для барацьбы з інфляцыяй і з мэтай стрымання росту актыўнага сальда плацёжнага балансу. Ва ўмовах папярова-грашовага абарачэння дэвальвацыя і рэвальвацыя ўжываюцца ў асноўным для рэгулявання курсу нацыянальных валют. На ўнутраным рынку пад уплывам інфляцыі яе пакупніцкая здольнасць можа і зніжацца, хоць і ў меншай ступені, чым у іншых краінах.

Гл. таксама правіць