Рэвалюцыйнае дзеянне

Рэвалюцыйнае дзеянне — анарха-камуністычная арганізацыя ў Беларусі.

Рэвалюцыйнае дзеянне
Выява лагатыпа
Лідар няма
Дата заснавання люты 2005
Штаб-кватэра
Ідэалогія анарха-камунізм
Дэвіз Свабода! Самакіраванне! Анархізм!
Сайт revbel.org

Згуртавалася ў Мінску ў лютым 2005 года, як беларускі філіял лібертарна-камуністычнага руху «Аўтаномнае Дзеянне» («Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь»). 11 красавіка 2010 года «Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь» аб'явіла аб сваім выхадзе з АД і змяніла назву на «Рэвалюцыйнае дзеянне»[1] Прытрымліваецца ідэалогіі рэвалюцыйнага анарха-камунізму. Арганізацыя вядзе прапаганду анархісцкіх ідэй у форме выдання ўлетак і брашур, малявання графіці і інш.

У 2016 годзе анархісцкая група «Рэвалюцыйнае дзеянне», а таксама апублікаваныя ў аднаіменнай групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» матэрыялы былі ўключаны ў Рэспубліцы Беларусь у спіс экстрэмісцкіх, а доступ да іх заблакаваны[2].

У 2021 годзе МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Рэвалюцыйнага дзеяння» экстрэмісцкім фарміраваннем[3]. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць[4].

Зноскі

Спасылкі правіць