Рэвалюцыя 1934 года ў Іспаніі
Рэвалюцыя 1934 года ў Іспаніі — рэвалюцыйны забастовачны рух, які меў месца паміж 5 і 19 кастрычніка 1934 года. Паўстанні былі выкліканы ўваходжаннем кансерватыўнай Іспанскай канфедэрацыі аўтаномных правых (СЭДА) ва ўрад Іспаніі. Асноўныя падзеі адбыліся ў Каталоніі і Астурыі. Рэвалюцыя падтрымана многімі членамі Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП) і Усеагульнага саюза працоўных (УСП), асабліва Франсіска Ларга Кабальера. Гісторыкі сцвярджаюць, што падзеі абвастрылі антаганізм паміж палітычнымі правымі і левымі ў Іспаніі і сталі адной з прычын пазнейшай грамадзянскай вайны[1].
Зноскі
- ↑ Keeley Rogers & Jo Thomas, Causes of 20th Century Wars, Page 228