Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч

Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (20 кастрычніка 1929, Мінск, БССР, СССР — 17 лістапада 2019 года[3]) — беларускі матэматык, спецыяліст па тэорыі графаў. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1929(1929-10-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2019(2019-11-17)[1] (90 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Ірына Дзмітрыеўна Супруненка
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя графаў
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Сайт bsu.by/main.aspx?guid=64…

Біяграфія правіць

Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч нарадзілася 20 кастрычніка 1929 года ў Мінску. У дзяцінстве яна пераехала да цёткі ў Вілейку, маці ж у гэты час засталася жыць і працаваць у Іжэўску, куды пасля доўгіх перыпетый яны трапілі падчас эвакуацыі. У 1947 годзе скончыла сярэднюю школу ў г. Вілейцы Маладзечанскай вобласці, БССР[4]. Пасля ўдалай здачы экзаменаў яна паступіла на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыла ў 1952 годзе. У гэтым жа годзе Рэгіна Іосіфаўна паступіла ў аспірантуру, скончыўшы якую, яна пачала выкладаць на родным факультэце. У 1959 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1984 годзе ў Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова АН УССР (Кіеў) абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Алгебраічныя метады тэорыі графаў» — дадзеная доктарская дысертацыя была першай у Савецкім Саюзе па тэорыі графаў. У 1986 годзе ёй прысвоена навуковае званне прафесара.

Навукова-педагагічная дзейнасць правіць

Рэгіна Іосіфаўна вяла актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Яна з’яўлялася заснавальнікам і кіраўніком беларускай навуковай школы тэорыі графаў, якая атрымала сусветнае прызнанне. Увяла адзіны наватарскі курс алгебры і геаметрыі, які раней не выкладалася ні ў адным з ВНУ СССР (замест асобных курсаў алгебры і геаметрыі ёю сумесна з А. С. Фядзенкам ўпершыню ў СССР быў прачытаны адзіны курс гэтых дысцыплін). Аўтар і ініцыятар выкладання на факультэце курсу «Уводзіны ў матэматыку», які да гэтага не ўваходзіў у навучальныя планы ўніверсітэтаў СССР. Яна — адзін з аўтараў калектыўнай працы «Лекцыі па тэорыі графаў» — першага падручніка па тэорыі графаў не толькі ў СССР, але і за яго межамі. «Лекцыі па тэорыі графаў» разам са спадарожным задачнікам перакладзены на англійскую мову і выдадзены за мяжой.

Падрыхтавала 17 кандыдатаў і 1 доктара фізіка-матэматычных навук, якія працуюць ва ўніверсітэтах Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, В’етнама і Гвінеі. Акрамя таго, яна ўваходзіла ў савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) і Інстытута матэматыкі НАН Беларусі па спецыяльнасці 01.01.09 «Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка», а таксама з’яўлялася членам Навуковага савета па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў[5].

Узнагароды правіць

Публікацыі правіць

Аўтар звыш 100 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 14 падручнікаў і манаграфій, тры з якіх перакладзены на англійскую мову і выдадзены за мяжой.

Некаторыя працы:

  • L(2, 1) размалёўка і гамільтанава папаўненне[6]
  • Алгебраічная тэорыя дэкампазіцыі графаў: з гісторыі, апошнія дасягненні, перспектывы[7]
  • Тэорыя графаў. Тыпавая вучэбная праграма. ГД №G-165/тып[8]
  • Алгебра і аналітычная геаметрыя, частка 1[9]
  • Алгебра і аналітычная геаметрыя: у 2-х частках, частка 2[10]
  • Супруненко Д. А., Тышкевич Р. И. Перестановочные матрицы. — Минск: Наука и техника, 1966. — 2 500 экз.

Зноскі

  1. а б https://mmf.bsu.by/ru/news/mehmat-soboleznuet-rodnym-i-blizkim-tyshkevich-reginy-iosifovny/ Праверана 19 лістапада 2019.
  2. https://www.bsu.by/en/main.aspx?guid=121881 Праверана 20 лістапада 2019.
  3. Некролог
  4. БГУ. Тышкевич Регина Иосифовна. www.bsu.by. Праверана 24 лютага 2018.
  5. БГУ. Регина Иосифовна Тышкевич(недаступная спасылка) (16 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2017. Праверана 14 красавіка 2020.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017. Праверана 14 красавіка 2020.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2017. Праверана 14 красавіка 2020.
  8. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2017. Праверана 14 красавіка 2020.
  9. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 14 красавіка 2020.
  10. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 14 красавіка 2020.