Рэгіна Саламярэцкая
Рэгіна (Раіна) з Гойскіх, у замужжы Саламярэцкая (? — кастрычнік 1645) — дзеячкая праваслаўнай царквы.
Рэгіна Саламярэцкая | |
---|---|
Дата смерці | 1642 ці кастрычнік 1645[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | сацыніянства[2] і праваслаўе[2] |
Бацька | Габрыэль Гойскі[d] |
Муж | Мікалай Леў Саламярэцкі |
Дзеці | Алена Саламярэцкая[d], Даміцэла з Саламярэцкіх[d], Ян Уладзіслаў Саламярэцкі, Кацярына з Саламярэцкіх[d], Энграцыя з Саламярэцкіх[d] і Марэта з Саламярэцкіх[d] |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду Гойскіх (Госкіх) герба «Кірдзея». Бацька Габрыэль Госкі, кашталян кіеўскі. Маці Кацярына з Елавіцкіх. Брат Раман Госкі, кашталян кіеўскі.
Па смерці ў 1635 годзе брата стала адзінай спадчынніцай вялікіх зямельных уладанняў бацькі і маці. Вышла замуж за князя Мікалая Льва Саламярэцкага, пад уплывам якога перайшла з арыянства ў праваслаўе і стала актыўна дзейнічаць на карысць праваслаўнай царквы. Скасавала арыянскі збор у родвым цэнтры Гошчы на Украіне. У 1639 годзе заснавала там мужчынскі манастыр пры Міхайлаўскай царкве і школу. У 1639 разам з сынам Янам Уладзіславам Саламярэцкім павялічыла фундуш царквы ў Высоцку (Пінскі павет), запісала ёй сяло Вежычы, аддала царкву пад нагляд Пінскага брацтва (да якога сама належала). У 1644 годзе дала царкве ў Высоцку сенажаці. У 1642 пазычыла кіеўскаму мітрапаліту Пятру Магіле 25 тыс. і асобна 18 тыс. злотых, падараваля яму горад Гошчу з замкам і сяло Цярэнцьеў у Луцкім павеце.
У шлюбе нарадзіліся: сын Ян Уладзіслаў, дочкі Энграцыя Ганна, Даміцэла, Марта, Алена. Тастамент склала 13 кастрычніка 1645 года.
Крыніцы
правіць- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 88. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 268. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
правіць- Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.