Канто (рэгіён)

рэгіён Японіі
(Пасля перасылкі з Рэгіён Канто)

Канто (яп.: 関東地方, літар. «рэгіён на ўсход ад заставы») — рэгіён вострава Хонсю, найбольш высокаразвітая і ўрбанізаваная частка Японіі. У ім знаходзяцца сталіца дзяржавы — Токіа, рэзідэнцыя імператара і ўрад Японіі.

Размяшчэнне рэгіёна Канто
Рэгіён Канто на карце Японіі
Размяшчэнне
Краіна Японія
Востраў Хонсю
Каардынаты 36°10′ пн. ш. 139°47′ у. д.HGЯO
Статыстыка
Плошча 32 423,90 км²
Насельніцтва (на 1 красавіка 2010)
     Усяго 42 335 080 чал.
     Шчыльнасць 1299,17 чал./км²
Прэфектур 7

Рэгіён аб'ядноўвае 7 прэфектур: Гуму, Татыгі, Ібаракі (падраён Паўночнае Канто), Канагава, Сайтама, Тыба і Токіа (падраён Паўднёвае Канто). Паводле даных на 1 красавіка 2010 года насельніцтва рэгіёна складае 42 335 080 чалавек, а сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 1299,17 чалавека на км².

Геаграфія

правіць
 
Фізічная карта рэгіёна Канто

Плошча рэгіёну складае 32 423,90 км². З іх 17 тыс. км² займае раўніна Канто. Яна акружана горнымі масівамі з захаду, поўначы і ўсходу, якія разам з Такійскім залівам утвараюць натуральныя межы рэгіёну. Буйныя рэкі, такія як Тонэ, Нака, Аракава, Тамагава, Кудзі, Сагамі, цякуць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход да Такійскага заліва. Клімат рэгіёна мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — 14,8 °C.

Гісторыя

правіць

1 верасня 1923 года адбылося Вялікае землетрасенне Канто з магнітудай 8,3. 140 тыс. жыхароў гарадоў Іакагама і Токіа загінула, і дамы больш за 1,9 млн чалавек былі знішчаны.

Эканоміка

правіць

Канто — самая ўрбанізаваная і індустрыяльная частка Японіі, у гарадах жыве звыш 80 % жыхароў рэгіёна. Токіа і Іакагама ўтвараюць адзіны індустрыяльны комплекс лёгкай і цяжкай прамысловасці, размешчаны ўздоўж узбярэжжа Такійскага заліва. Іншыя важныя гарады: Кавасакі, Сайтама і Тыба. Лёгкая прамысловасць засяроджана ў менш буйных гарадах, размешчаных далей ад узбярэжжа. Вядучыя пазіцыі ў рэгіёне належаць гандлю і сферы паслуг. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца электратэхнічная, электронная, машынабудаўнічая, нафтахімічная, апрацоўчае і харчовая.

Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Прыкметнае значэнне адыгрывае паляводства — у раёне вырошчваюць рыс, ячмень, пшаніцу. На раўніне Канто і ў заходніх горных далінах на мурожных землях распаўсюджаны насаджэнні шаўкоўніцы. Па зборы коканаў і прадукцыі шоўку-сырцу рэгіён займае першае месца ў Японіі. У Канто развіты рыбалоўства і марскі промысел. У рэгіёне таксама займаюцца агародніцтвам, садаводствам, кветкаводствам, птушкагадоўляй і гадоўляй скаціны.

Літаратура

правіць
  • Pradyumna Prasad Karan. Japan in the 21st century: environment, economy, and society. — University Press of Kentucky, 2005. — P. 121—126. — 401 p. — ISBN 9780813191188.
  • Канто́, Токийская равнина / Смирнов Н. А. // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 338—339. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі

правіць