Рэджэп Таіп Эрдаган
Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н, вымаўленне: Э́рдаан (турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Турцыі (з 2003 па 2014), лідар умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасці і развіцця.
Рэджэп Таіп Эрдаган | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдула Гюль | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдула Гюль | ||||||
Пераемнік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Nurettin Sözen[d] | ||||||
Пераемнік | Ali Müfit Gürtuna[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Пераемнік | Ахмет Давутаглу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Пераемнік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1954[1][2][3] (68 гадоў) |
||||||
Жонка | Эмінэ Эрдаган[d] | ||||||
Дзеці | Сюмейе Эрдаган[d], Білал Эрдаган[d], Ахмет Бурак Эрдаган[d] і Esra Erdoğan[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | tccb.gov.tr (тур.) | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Маладыя гадыПравіць
Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 года ў квартале Касымпаша стамбульскага раёна Беёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узбярэжжы. Па інфармацыі турэцкай газеты «Міліет», у адным са сваіх інтэрв’ю Эрдаган выказаўся пра тое, што яго сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі(Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Па паходжанні грузін.[4]. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небяспечных вуліцах горада[5]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 годзе рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[6]. Дыплом атрымаў, здаўшы выпускныя экзамены ў ліцэі Эюп.
У 1976 годзе ён стаў старшынёй моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратавання ў стамбульскім раёне Беёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзялення партыі ў Стамбуле[6]. Да 1980 года Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасня 1980 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. У тым жа годзе начальнік Эрдагана ў гарадскім савеце транспарта, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку гэтага звольнены з працы[5]. Пасля ваеннага перавароту Эрдаган працаваў менеджарам у прыватным сектары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камерцыйных навук Універсітэта Мармара.
У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынёй аддзялення Партыі дастатку ў Беёглу, а ў 1985 годзе — Старшынёй стамбульскага аддзялення партыі, а таксама членам вышэйшага кіруючага савета партыі[6]. На яго палітычныя погляды аказаў вялікі ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Неджмецін Эрбакан[7][8].
Палітычная кар’ераПравіць
У 1994 годзе быў выбраны мэрам Стамбула. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасля ваеннага перавароту 1997 года была забаронена, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную розніцу, быў асуджаны на 4 месяца турэмнага зняволення.
У ліпені 2001 года Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасці і развіцця, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у лістападзе 2002 года. Наяўнасць асуджанасці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасля пачатку аперацыі супраць Ірака турэцкая эліта, якая арыентуецца на ЗША, дала згоду на змену законаў і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турцыя прыняла рашэнне ўвесці войскі на поўнач Ірака, дзе пражываюць курды. Эрдаган з’яўляецца прыхільнікам уваходжання Турцыі ў Еўрасаюз.
У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацый, ініцыятыву прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра, накіраваную на памяншэнне трэнняў паміж заходнім і ісламскім светамі.
У 2009 годзе ўдзельнічаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе рэзка крытыкаваў прэзідэнта Шымона Перэса, які бараніў пазіцыю Ізраіля пры правядзенні ў Сектары Газа аперацыі «Адліваны свінец»[9].
У ліпені 2009 года падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле, рэзка асудзіў Кітай, за прыгнечанне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:
«Супраць уйгураў быў практычна здзейснены генацыд»[10]
У 2014 стаў пераможцам першых у гісторыі краіны прамых выбараў прэзідэнта.
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ Recep Tayyip Erdogan // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Recep Tayyip Erdoğan // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Recep Tayyip Erdogan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бюлент Сарыоглу. «Kimlik degisimi». Газета «Міліет». Стамбул, 13 сакавіка 2008 года.
- ↑ а б Рэджэп Таіп Эрдаган: палітычны партрэт(руск.) , Руская служба Бі-бі-сі (4 лістапада 2002 г.).
- ↑ а б в Life story (недаступная спасылка). AK Parti Official Web Site. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 29 жніўня 2008.
- ↑ Сканаў былы прэм'ер-міністр Турцыі Неджмецін Эрбакан , islamnews.ru (28.02.2011). Праверана 25 ліпеня 2012. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Неджмецін Эрбакан мае намер ізноў вярнуцца ў вялікую палітыку , turkishnews.ru (06.08.2010).(недаступная спасылка)
- ↑ Сварка паміж Перэсам і Эрдаганам у Давосе
- ↑ Прэм’ер-міністр Турцыі: над уйгурамі-мусульманамі здзейснены генацыд Архівавана 12 ліпеня 2009., News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
- ↑ Прэм'ер-міністр Турцыі стаў "ганаровым грамадзянінам" Тэгерана (недаступная спасылка). ІА REGNUM (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
- ↑ Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна Архівавана 21 мая 2010.
- ↑ Афіцыйны сайт прэміі "Квадрыга" (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2011.
- ↑ СМІ.ru | Прэм’ер-міністр Турцыі — ганаровы доктар МДІМА